ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Песня шчырага сэрца
Лета – час вандровак

Сучаснае і будучае насельніцтва Зямлі

Сучаснае і будучае насельніцтва Зямлі
Іншыя навіны

З 6 ліпеня па 5 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Сучаснае і будучае насельніцтва Зямлі”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва.


Гэты Дзень быў заснаваны рашэннем савета кіраўнікоў Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Рашэнне ПРААН 89/46, п. 21) і штогод адзначаецца 11 ліпеня пачынаючы з 1989 г. Гэтая дата была выбрана невыпадкова, паколькі менавіта ў гэты дзень у 1987 г. колькасць насельніцтва Зямлі перавысіла 5 млрд чалавек.

Правядзенне Сусветнага дня народанасельніцтва актывізуе ўвагу грамадства на неадкладнасці і важнасці рашэння дэмаграфічных праблем.

У кастрычніку 1999 г. было афіцыйна зафіксавана нараджэнне шасцімільярднага жыхара планеты. Насельніцтва свету з 1960 па 1999 гг. павялічылася больш чым у два разы. Па ацэнках спецыялістаў, у першае дзесяцігоддзе XXI стагоддзя колькасць насельніцтва Зямлі штогод узрастае не менш як на 79 мільёнаў і да пачатку 2050 года складзе прыкладна 9,3 мільярда чалавек. Сёння колькасць зямлян расце ў асноўным за кошт краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Нягледзячы на вялікую смяротнасць, тут традыцыйна высокі ўзровень нараджальнасці. У Еўропе ўзровень нараджальнасці цяпер ніжэй за тую норму, якая забяспечвае простае ўзнаўленне насельніцтва, разам з тым працягласць жыцця людзей тут вельмі высокая.

Імклівае павелічэнне колькасці насельніцтва ў ХХ стагоддзі выклікала сур’ёзнуюзаклапочанасць сусветнай супольнасці, паколькі перанасяленне цяжка адбіваецца на зямных рэсурсах і навакольным асяроддзі, часта зводзячы да нуля намаганні ў галіне развіцця. Разумеючы ўсю сур’ёзнасць праблемы, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Савет Еўропы, Сусветны банк і іншыя міжнародныя арганізацыі вядуць статыстычную і метадычную дзейнасць у галіне народанасельніцтва ў шматлікіх краінах. У выніку плённага супрацоўніцтва розных падраздзяленняў гэтых арганізацый ствараюцца нацыянальныя статыстычныя бюро, праводзяцца перапісы насельніцтва, складаюцца прагнозы колькасці насельніцтва і дынамікі яе змены.

Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) з’яўляецца вядучай міжнароднай установай, якая аказвае дапамогу ў галіне народанасельніцтва. Як найбуйнейшая фінансуемая на міжнародным узроўні крыніца дапамогі народанасельніцтву ЮНФПА распараджаецца чвэрцю ўсяго аб’ёму дапамогі ў сусветным маштабе. Ён кіруе аператыўнай дзейнасцю сістэмы ААН у галіне народанасельніцтва, дапамагаючы краінам, якія развіваюцца, і краінам з пераходнай эканомікай у пошуку рашэння іх дэмаграфічных праблем. Падраздзяленне фонду актыўна вядзе работу і ў Рэспубліцы Беларусь, дзе надаецца вялікая ўвага сацыяльна-дэмаграфічным пытанням.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дзейнасць міжнародных арганізацый у галіне народанасельніцтва. ЮНФПА;
  • Народанасельніцтва, навакольнае асяроддзе, адукацыя і развіццё;
  • Колькасць насельніцтва і дэмаграфічныя тэндэнцыі: сусветныя статыстычныя даныя;
  • Дэмаграфічная сітуацыя, чалавечы і сацыяльны капітал Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый на рускай, французскай, нямецкай і англійскай мовах.

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам, аспірантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў гуманітарнага і эканамічнага профіляў, навуковым супрацоўнікам, спецыялістам у галіне дэмаграфіі, сацыёлагам, работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца сацыяльна-дэмаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

Карысныя спасылкі

       

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам