ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае
У Чэхіі адзначаюць юбілей беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання

Сучасная Беларусь

Сучасная Беларусь
Іншыя навіны

Да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) у бібліятэцы арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Сучасная Беларусь”.


Экспазіцыя налічвае каля 200 самых новых выданняў, сярод якіх кнігі, што расказваюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі Беларусі. У выданнях знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны.

Раздзел “Краіна Беларусь” змяшчае кнігі па гісторыі роднага краю, грамадска-палітычную і сацыяльную літаратуру пра сучасны стан рэспублікі і шляхі яе далейшага развіцця.

Раздзел “Вобразы мілыя роднага краю” прысвечаны запаведным куткам “сінявокай”, прыгажосці і багаццю яе прыроды, ахове навакольнага асяроддзя. Тут можна знайсці звесткі пра нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі.

Частка экспазіцыі адлюстроўвае сучасную культуру і мастацтва Беларусі. Дэманструюцца кнігі пра культурна-гістарычную спадчыну, помнікі культавай архітэктуры, памятныя мясціны нашай краіны, энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты, якія пацвярджаюць прывабны імідж рэспублікі.

Чытачы і наведвальнікі маюць магчымасць азнаёміцца з самымі новымі кнігамі беларускіх выдавецтваў, якія пабачылі свет ў апошнія тры гады.

Экспазіцыя разлічана на шырокую аўдыторыю.

Выстаўка размешчана ў кальцавым калідоры 2-га паверха і будзе дэманстравацца да 14 верасня 2017 года.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам