ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мелодыяграфія
Прэзентацыя новага Збору твораў Якуба Коласа

Сугучнасць творчых сэрцаў

Іншыя навіны

З 11 лістапада па 15 снежня 2008 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць тэматычная выстаўка “Сугучнасць творчых сэрцаў”, прысвечаная 75-годдзю з дня заснавання Беларускага саюза кампазітараў.


Бягучы год для Беларускага саюза кампазітараў адзначаны юбілейнай датай. Музычнае адлюстраванне самабытнасці нацыянальнай культуры і супярэчнасцяў эпохі ХХ стагоддзя, скіраванасць у новае тысячагоддзе – колькі вобразаў, творчых ідэй увабралі ў сябе гэтыя сем дзесяцігоддзяў!

Аб’яднанне ў афіцыйны саюз ярка выявіла шматграннасць і непаўторнасць творчых асоб – прадстаўнікоў беларускай кампазітарскай школы. Іх творы сугучныя з логікай і заканамернасцямі развіцця сусветнага музычнага мастацтва. У багатай кампазітарскай спадчыне прасочваецца працяг традыцый рускай класікі, зварот да заходнееўрапейскіх тэндэнцый, прагрэсіўныя адкрыцці. Дзякуючы шырыні прафесійных імкненняў, спалучэнню творчай і педагагічнай дзейнасці, акрыленасць нацыянальнай ідэяй стала неад’емнай стылістычнай рысай многіх пакаленняў беларускіх кампазітараў.

Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы ахопліваюць шырокі часавы перыяд, пачынаючы ад стварэння секцыі Саюза кампазітараў пры Саюзе пісьменнікаў БССР да нашых дзён. Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з рэдкімі нотнымі выданнямі пачатку 1930-х гадоў, а таксама з сучаснымі творамі. Сярод прадстаўленых дакументаў – грампласцінкі, кампакт-дыскі, кнігі, навуковыя артыкулы айчынных музыказнаўцаў, якія з’яўляюцца членамі Саюза кампазітараў, а таксама шэраг публікацый, прысвечаных творчасці выдатных кампазітараў.

Усяго ж экспазіцыя налічвае каля 200 дакументаў.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам