ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сустрэча А. Р. Лукашэнкі з удзельнікамі выканкама ЕАК
Я люблю цябе, жыццё!

Свет без войнаў і насілля!

Свет без войнаў і насілля!
Іншыя навіны

З 8 верасня па 13 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.


Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН (рэзалюцыя A/RES/36/67) у 1981 годзе і штогод адзначаўся ў трэці аўторак верасня – дзень адкрыцця чарговых сесій Асамблеі. Праз дваццаць гадоў, у 2001 годзе, Генеральная Асамблея аднагалосна прыняла рэзалюцыю A/RES/55/282, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня.

Асамблея заявіла, што Міжнародны дзень міру будзе адзначацца як дзень глабальнага спынення агню і адмаўлення ад насілля, і прапанавала ўсім дзяржавам і народам спыніць ваенныя дзеянні на працягу гэтага дня.

Для большасці людзей нашай планеты мір – гэта паўсядзённая рэальнасць і яго неацэнны дарунак можа асабліва не заўважацца. Але калі для кагосьці спакой на вуліцах звыклы і непрыкметны, то для іншых мірнае неба над галавой – мара. Мільёны людзей на Зямлі жывуць у атмасферы нестабільнасці і страху, пакутуюць ад войнаў, канфліктаў і тых бед, якія гэтыя войны прыносяць з сабой. Устанаўленнем гэтага свята ААН заклікае людзей задумацца аб нетрываласці такога натуральнага для многіх міру без войнаў і насілля. Яно заклікана прымусіць людзей не толькі задумацца пра мір, але і зрабіць што-небудзь дзеля яго.

ААН выкарыстоўвае святкаванне Міжнароднага дня міру для прыцягнення ўвагі да сваёй рознабаковай працы ў падтрымку міру і стымулявання дзяржаў, міжнародных супольніцтваў і арганізацый, абшчын і асобных людзей на ўсёй планеце да асэнсавання праблем міру, абмену інфармацыяй і вопыту дзейнасці па дасягненні і падтрыманні міру.

Само святкаванне Міжнароднага дня міру суправаджаецца рознымі мерапрыемствамі, аднак нязменнай з’яўляецца цырымонія каля Звона міру. Яна традыцыйна адкрываецца зваротам Генеральнага сакратара ААН, пасля якога ён ударае ў звон. Затым ідзе хвіліна маўчання. Звон міру быў паднесены Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Японіяй у чэрвені 1954 года. Ён адліты з манет, сабраных дзецьмі з 60 краін. Надпіс на звоне абвяшчае: “Няхай жыве ўсеагульны мір ва ўсім свеце!”. І штогод 21 верасня людзі ва ўсім свеце збіраюцца для таго, каб зноў пацвердзіць гэтую думку, успомніць ахвяр канфліктаў і заявіць пра сваю гатоўнасць прысвяціць сябе пабудове больш бяспечнага і больш справядлівага міру.

Падзеі мінулага года – войны, тэрарызм, ваенныя расходы, глыбокія супярэчнасці, якія раздзяляюць народы і асобных людзей, абумовілі беспрэцэдэнтную актуальнасць Міжнароднага дня міру і ў бягучым годзе.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 100 дакументаў, якія раскрываюць работу міжнародных арганізацый, урадавых і няўрадавых устаноў і груп у галіне падтрымання міру і бяспекі. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя пагадненні і міжнародна-прававыя дакументы па падтрыманні міру і бяспекі;
  • Раззбраенне, ядзернае раззбраенне;
  • Аперацыі па падтрыманні міру;
  • Міратворчасць і мірабудаўніцтва;
  • Барацьба супраць тэрарызму і ядзернага тэрарызму;
  • Правы чалавека і падтрыманне міру;
  • Дэмакратызацыя і культура міру.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права, канфлікталогіі, а таксама студэнтам, магістрантам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім тым, каму дарагі мір на Зямлі.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі аб Міжнародным дні міру:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам