З 1 снежня па 12 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Свет Садружнасці: развіццё, праблемы, перспектывы”, прысвечаная 25-годдзю стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).
Гэтая арганізацыя была заснавана 8 снежня 1991 года кіраўнікамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны, якія падпісалі ў Віскулях (Белавежская пушча) “Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў” (“Белавежскае пагадненне”).
У дакуменце канстатавалася, што СССР спыняў сваё існаванне як суб’ект міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці. Аднак, засноўваючыся на гістарычнай агульнасці народаў, сувязях паміж імі, улічваючы двухбаковыя дагаворы і імкненне развіваць свае адносіны на аснове ўзаемнага прызнання і павагі, бакі дамовіліся аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У Пагадненні было таксама абвешчана, што новы альянс будзе адкрыты для ўсіх рэспублік былога Савецкага Саюза і іншых краін, якія падзяляюць тыя ж мэты.
Праз два тыдні, 21 снежня 1991 года, у Алма-Аце кіраўнікі адзінаццаці суверэнных дзяржаў падпісалі Пратакол да гэтага Пагаднення, у якім падкрэслілі, што Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан, Туркменістан, Рэспубліка Узбекістан і Украіна на раўнапраўных асновах утвораць Садружнасць Незалежных Дзяржаў. Удзельнікі сустрэчы прынялі Алма-ацінскую дэкларацыю, якая пацвердзіла прыхільнасць былых саюзных рэспублік да супрацоўніцтва ў розных галінах знешняй і ўнутранай палітыкі і абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязацельстваў былога Саюза ССР. 22 студзеня 1993 года ў Мінску на саміце СНД быў прыняты Статут Садружнасці.
За мінулыя Садружнасць сцвердзілася як унікальная і ўніверсальная, якая не мае аналагаў, арганізацыя. Пакладзеныя ў яе аснову прынцыпы ўзаемнага даверу і раўнапраўя, уліку інтарэсаў адно аднаго, прызнання права дзяржаў-удзельніц на выбар уласнай мадэлі развіцця абумовілі запатрабаванасць СНД, яго важную канструктыўную ролю ў сістэме міжнародных адносін.
Сёння СНД – гэта форма супрацоўніцтва раўнапраўных незалежных дзяржаў, прызнаная міжнародным супольніцтвам рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя. Яе адметнымі асаблівасцямі з’яўляюцца арганізацыя ўзаемадзеяння практычна ва ўсіх сферах міждзяржаўных зносін, гнуткасць механізмаў і фарматаў калектыўнага супрацоўніцтва. Гнуткі механізм арганізацыі міждзяржаўных і міжурадавых сувязей дазваляе краінам удзельнічаць у інтэграцыйных працэсах у той меры і на тых кірунках, якія адпавядаюць іх нацыянальным інтарэсам.
СНД удасканальвае свой патэнцыял і адкрывае новыя стратэгічныя магчымасці для супрацоўніцтва і ўзаемавыгаднай інтэграцыі. Далейшае развіццё і ўмацаванне Садружнасці адпавядае жыццёвым інтарэсам народаў дзяржаў – удзельніц СНД, іх памкненням да міру і росквіту.
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.
Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:
- СНД: гісторыя стварэння, асноўныя мэты і задачы.
- Міжпарламенцкае і палітычнае супрацоўніцтва.
- Эканамічнае і гандлёвае супрацоўніцтва.
- Супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах.
- Супрацоўніцтва ў сферы барацьбы са злачыннасцю і ўмацаванне бяспекі.
- СНД і Рэспубліка Беларусь.
Выстаўка будзе цікавая эканамістам, палітолагам, прававедам, гісторыкам, сацыёлагам, кіраўнікам і прадстаўнікам дзяржаўных органаў, супрацоўнікам міжнародных, рэгіянальных і няўрадавых арганізацый, выкладчыкам сацыяльна-палітычных і эканамічных дысцыплін, студэнтам і аспірантам.
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.
Карысныя спасылкі
- Афіцыйны сайт СНД
- Дзяржавы – удзельніцы СНД
- Штаб-кватэра СНД
- Прадстаўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД
- Органы СНД
- Органы галіновага супрацоўніцтва СНД
- Старшынствa ў СНД
- 25 гадоў СНД
- Эканамічны суд СНД
- Дзелавы цэнтр эканамічнага развіцця СНД
- Міждзяржаўны савет СНД па прамысловай бяспецы
- Міждзяржаўны статыстычны камітэт СНД
- Савет па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі дзяржаў – удзельніц СНД
- Антытэрарыстычны цэнтр дзяржаў – удзельніц СНД
- Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне сувязі
- Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт
- Савет па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі
- Каардынацыйны савет па бухгалтарскім уліку пры Выканаўчым камітэце СНД
- Савет па справах моладзі дзяржаў – удзельніц СНД
- Інфармацыйны партал міжрэгіянальнага прыгранічнага супрацоўніцтва
Дакументы
- Заява кіраўнікоў дзяржаў – удзельніц СНД у сувязі з 25-годдзем Садружнасці
- Пагадненне аб стварэнні СНД
- Алма-ацінская дэкларацыя
- Статут СНД
- Дэкларацыя кіраўнікоў дзяржаў СНД аб далейшым развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва
- Канцэпцыя далейшага развіцця СНД
- Стратэгія эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года
- Міждзяржаўная праграма інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД на перыяд да 2020 года
- Адзіны рэестр прававых актаў СНД
- Інфармацыя аб ратыфікацыі дакументаў, прынятых у рамках СНД