ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Творчы вечар Аліны Безенсон
Лёс наканаваны з нябёс

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)

Толькі на адзін тыдзень у Мінску адкрылася ўнікальная выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” (+відэа)
Іншыя навіны

З 22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працуе выстава “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”. На ёй упершыню разам прадстаўлены аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Упершыню ў Мінску можна пабачыць нядаўна адшуканую пахавальную пліту Яна Баршчэўскага, якая стала сапраўднай сенсацыяй у айчынным літаратуразнаўстве і дазволіла адкрыць малавядомыя старонкі яго біяграфіі. Разам з ёй на выставе прадстаўлены найбольш каштоўныя артэфакты з фондаў бібліятэкі – прыжыццёвыя выданні яго твораў: зборнік “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1844–1846), альманах “Незабудка” (1840–1844) і іншыя каштоўныя выданні.

Нягледзячы на вялікую цікавасць у Беларусі да асобы і творчасці пісьменніка, яны да сёння застаюцца недастаткова вывучанымі з-за адсутнасці дакладных крыніц. Калі ж некалькі гадоў назад ў горадзе Чуднаў (Жытомірская вобласць, Украіна) было адшукана надмагілле Яна Баршчэўскага, гэта выклікала сапраўдны выбух цікавасці як з боку даследчыкаў, так і ўсіх зацікаўленых нашай мінуўшчынай. На надмагіллі можна прачытаць эпітафію: “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей. Пісьменнік натхнення і пачуцця. Жыў годна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 года”.

Сёлета пры падтрымцы Фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл і Расонскага раённага выканаўчага камітэта надмагільная пліта вагою ў 35 кг была дастаўлена ў Беларусь і экспанавалася ў музеях роднай для пісьменніка Віцебшчыны: у Расонах, Полацку і Віцебску, а цяпер ненадоўга трапіла ў Мінск. Тут яе разам са знакамітымі, але рэдкімі выданнямі Яна Баршчэўскага можна пабачыць у нашым музеі.

Выстава будзе працаваць толькі адзін тыдзень – з 22 да 29 ліпеня 2021 г. Пасля гэтага каштоўная пліта вернецца на месца свайго паходжання, а рэдкія выданні трапяць назад у фондасховішча Нацыянальнай бібліятэкі. Не прапусціце ўнікальную магчымасць пабачыць каштоўныя рарытэты, якія збераглі памяць і славу нашага знакамітага земляка і пісьменніка.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі .
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам