ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Біенале сучаснага жывапісу “Colorfest”
Кампазітар двух кантынентаў

Цуд, імя якому – Кніга

Цуд, імя якому – Кніга
Іншыя навіны

З 12 чэрвеня па 31 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) у рамках мультыпраекта "Бібліятэка" арганізавана выстаўка "Цуд, імя якому – Кніга", прымеркаваная да Года кнігі.


Кніга – гэта скарбніца свету, спадчынны здабытак пакаленняў і нацый, своеасаблівая машына часу, якая пераносіць чытача з эпохі ў эпоху, з краіны ў краіну, ад лёсу да лёсу. Шматгранная карціна быцця кнігі адлюстравана ў тэматычнай выстаўцы "Цуд, імя якому – Кніга".

На выстаўцы прадстаўлена каля 600 выданняў, сярод якіх альбомы і каталогі, даведачныя, навуковыя, навукова-папулярныя і мастацкія выданні, прысвечаныя гісторыі кнігі, кнігадрукавання і кніжнай справы; вывучэнню кніжных помнікаў; друкаваным скарбам бібліятэк і прыватных калекцый; мастацтву кнігі – матэрыялам і тэхнікам, дызайну і ілюстрацыям, кніжным упрыгожанням, экслібрысам і кніжным знакам; бібліяфільству; бібліятэчнай педагогіцы; чытанню; пытанням выхавання кнігай.

Выданні размешчаны ў экспазіцыі па тэматычных раздзелах "З кнігай праз стагоддзі і краіны", "Кніжная культура: старадрукаваныя кнігі і рукапісы", "Нараджэнне кнігі", "Кніга і чытанне", "Мастацтва кнігі".

Вялікія аўтары заслугоўваюць раскошных выданняў. І тыя і іншыя прадстаўлены на выстаўцы ў серыях "Великие книги мира" и "Книга на все времена".

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-28-86.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам