ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы куток зноў чакае гасцей
Чытаем Скарыну: з пачуццём, з толкам, з расстаноўкай

Турызм у XXI стагоддзі: устойлівасць і развіццё

Турызм у XXI стагоддзі: устойлівасць і развіццё
Іншыя навіны

З 6 верасня да 18 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) будзе працаваць тэматычная выстаўка “Турызм у XXI стагоддзі: устойлівасць і развіццё”, прысвечаная Сусветнаму дню турызму.


Гэты Дзень быў устаноўлены на 3-й сесіі Генеральнай асамблеі Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) у верасні 1979 года і штогод адзначаецца 27 верасня, пачынаючы з 1980 года. Дата была абраная не выпадкова – 27 верасня 1970 года быў прыняты Статут ЮНВТО.

Мэта ўстанаўлення свята – засяроджванне ўвагі міжнароднай супольнасці на важнасці турызму, яго сацыяльным, культурным, палітычным і эканамічным значэнні, дэманстрацыя патэнцыялу турызму для дасягнення Мэт у галіне ўстойлівага развіцця (МУР) і пераадолення надзённых праблем сучаснасці..

Свята адзначаецца ў большасці краін свету і кожны год праходзіць пад новым дэвізам. Згодна з рашэннем, прынятым на 21-й сесіі ЮНВТО, афіцыйныя ўрачыстасці з нагоды Сусветнага дня турызму ў 2017 годзе пройдуць у Катары пад дэвізам “Устойлівы турызм – інструмент для развіцця”.

На сёння турызм – трэцяя найбуйнейшая экспартаарыентаваная індустрыя ў свеце пасля хімічнай і паліўнай прамысловасці. Ён ператварыўся ў магутны сектар эканомікі, стаўшы рухаючай сілай, якая паляпшае жыццё мільёнаў людзей. Турызм стварае працоўныя месцы і магчымасці, уплывае на рост ВУП, павелічэнне гандлю і экспарту.

Па дадзеных Сусветнай турыстычнай арганізацыі, на гэты сектар прыпадае каля 7 % сусветнага экспарту, адно з адзінаццаці працоўных месцаў і 10 % сусветнага ВУП. Турызм інтэграваны ў 400 галін і забяспечвае штогод больш 1,5 трлн долараў прыбытку, прыносячы надзею і росквіт мільёнам людзей ва ўсім свеце.

Турызм – пасол міру, надзейны сродак паляпшэння ўзаемаразумення паміж народамі, распаўсюджвання ведаў пра багатую спадчыну розных цывілізацый і забеспячэння беражлівага стаўлення да вечных каштоўнасцей розных культур.

Сёння больш за 1,2 млрд чалавек штогод выязджаюць за мяжу, а да 2030 года, па дадзеных ЮНВТО, гэты паказчык складзе 1,8 млрд.

Развіццё турызму з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная праграма “Беларусь гасцінная” на 2016–2020 гады накіравана на фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, павелічэнне ўкладу турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі – турызм паступова становіцца адной з ключавых галін для стварэння новых працоўных месцаў, эканамічнага росту і прыцягнення інвестыцый.

Турыстычны патэнцыял Беларусі заключаецца ў разнастайнасці і прыгажосці прыроды, унікальнасці гісторыка-культурнай спадчыны. У рэспубліцы налічваецца больш за 15 тыс. аб’ектаў, якія маюць гістарычную, культурную, архітэктурную значнасць, а таксама памятных месцаў, звязаных з імёнамі выдатных дзеячаў сусветнай гісторыі і культуры.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНВТО, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Прававое забеспячэнне міжнароднага турызму – міжнародныя рэкамендацыі і стандарты, нарматыўна-прававыя акты;
  • Устойлівы турызм і ўстойлівае развіццё: роля і значэнне турызму ў эканамічным і сацыяльным развіцці кран і рэгіёнаў;
  • Роля турызму ва ўмацаванні культурных сувязей, узаемапавагі і ўзаемаразумення паміж народамі;
  • Эканоміка, геаграфія і арганізацыя міжнароднага турызму;
  • Развіццё індустрыі турызму і турыстычнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне турызму, арганізатарам турыстычнага бізнесу, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў турыстычнага профілю, а таксама ўсім, хто цікавіцца міжнародным турызмам і любіць падарожнічаць.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам