ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Ён дораг нам, як першае каханне…”
Беларускія кнігі перададзены ў Эстонію

У музеі кнігі адкрылі “Тайны канцылярыі”

У музеі кнігі адкрылі “Тайны канцылярыі”
Іншыя навіны

24 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё незвычайнай выставы, створанай сумесна з даследчыкам, лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзімірам Ліхадзедавым.

У экспазіцыі музея прадстаўлены выдатныя прыклады пісьмовых прылад розных эпох, якімі пісалі нашы продкі да з’яўлення клавіятуры і электронных гаджэтаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў імпрэзы звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша. Ён прадставіў праект і падзякаваў аўтару ідэі, уладальніку калекцыі Уладзіміру Ліхадзедаву за супрацу. Адзначыў, што экспанаты выставы дэманструюць шматвяковую традыцыю пісьменства і абуджаюць цікавасць да нашай гісторыі і культуры.

Наступны выступоўца, галоўны рэдактар, дырэктар выдавецкага дома “Звязда” Аляксандр Карлюкевіч, расказаў пра безумоўную вартасць і важнасць супольнай працы зацікаўленых даследчыкаў і розных інстытуцый, а таксама пра адметную ролю аўтарскага праекта Уладзіміра Ліхадзедава “У пошуках страчанага”.

Цікавае параўнанне сучасных і мінулых тэхналогій, асэнсаванне іх ўплыву на людзей зрабіў Андрэй Кароль, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які працягнуў урачыстую частку імпрэзы.

Вячаслаў Караткевіч, начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падкрэсліў важную адукацыйную і выхаваўчую ролю прызентаванага праекта для маладога пакалення.

Аўтар выставы “Тайны канцылярыі” Уладзімір Ліхадзедаў пазнаёміў гасцей з яе канцэпцыяй і найбольш цікавымі экспанатамі, а таксама выказаў падзяку бібліятэцы за супрацу і магчымасць прэзентаваць праект шырокай аўдыторыі.

Госці і ўдзельнікі імпрэзы з цікавасцю пазнаёміліся з унікальнай калекцыяй (звыш 1 000 экспанатаў) і змаглі адкрыць для сябе забыты пласт матэрыяльнай культуры, звязаны з традыцыяй пісьменства.


Выстава “Тайны канцылярыі” працуе ў музеі кнігі (пам. 347) да 15 лістапада 2020 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Скарыназнаўства ў Францыі

23 Кас 2020

23 кастрычніка адбыўся рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням ў Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіла Вольга Шутава, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства і валарызацыі даследаванняў гісторыі культуры Беларусі (Парыж, Францыя), кандыдат гістарычных навук.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запіс на першы курс “Клуба кніжных прафесараў”

23 Кас 2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе новы сезон “Клуба кніжных прафесараў”. Запрашаем дзетак і іх бацькоў запісацца на першы курс музейных заняткаў па вывучэнні кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

22 Кас 2020

21 кастрычніка ў рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чараўніцтва для чайнікаў: навошта адаптуюць класічныя казкі і дзе чытаць некласічныя

22 Кас 2020

З тых часоў, як чалавек навучыўся складаць гукі ў словы, а словы – у сказы, свет навокал пачаў імкліва абрастаць казкамі. Чароўнымі гісторыямі тлумачылі ўсё, што пужала сваёй нязведанасцю – змену часоў года, нараджэнне, смерць, колер птушынага пер’я і з’яўленне агню. Што ж з імі цяпер? Іх спасцігла доля нястрымнай адаптацыі. Старыя казкі перапісваюцца на новы лад, іх матывы ўплятаюцца ў іншыя гісторыі. Як гэта робіцца, а галоўнае – навошта? Давайце зірнём на гісторыю адаптацыі казачнай класікі.

Блог прафесійнага чытача

Сугучча

22 Кас 2020

З 22 кастрычніка на 3-м паверсе кальцавога калідора працуе выстаўка “Сугучча”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Выдавецкім домам “Звязда”.

Кніжныя выстаўкі

Скарыназнаўства ў Францыі

21 Кас 2020

23 кастрычніка адбудзецца рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням у Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіць Вольга Шутава, кандыдат гістарычных навук, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства i валарызацыi даследаванняў гiсторыi культуры Беларусi (Парыж, Францыя).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111