ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя манаграфіі C. М. Клімава “Базилиане”
Жар-птушка

У працы, у пошуку

У працы, у пошуку
Іншыя навіны

З 24 лістапада па 14 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца выстаўка “У працы, у пошуку”, прымеркаваная да 60-годдзя Таісы Канстанцінаўны Грамадчанка, беларускага літаратуразнаўца і крытыка.


Таіса Канстанцінаўна шмат часу плённа працуе на ніве беларускай літаратуры: піша крытычныя і праблемныя артыкулы, рэцэнзіі, гадавыя агляды прозы, выступае перад самымі рознымі аўдыторыямі з лекцыямі, дакладамі пра стан развіцця сучаснай беларускай літаратуры. У кожным яе артыкуле адчуваецца грунтоўны і ўзважаны падыход, уменне вызначаць самае істотнае.

На выстаўцы прадстаўлены працы аўтара, у якіх даследуецца творчасць беларускіх пісьменнікаў 20–30-х гг. – Б. Мікуліча, В. Каваля, С. Баранавых, а таксама сучасных беларускіх празаікаў – І. Пташнікава, І. Навуменкі, У. Караткевіча, А. Асіпенкі, А. Кудраўца, В. Карамазава, Л. Дайнекі і інш. Сярод дакументаў – манаграфія “Жывая памяць народа. Нарыс творчасці Івана Чыгрынава” (1984), дзе, акрамя творчасці пісьменніка, разглядаецца мастацкі кантэкст часу, тыя тэндэнцыі, што вызначалі літаратурны працэс ва ўсёй складанасці імёнаў і твораў. Экспазіцыя знаёміць з кнігамі аўтара “Перад праўдай высокай і вечнай: беларуская проза сёння” (1991), “Праблемы сучаснай беларускай крытыкі” (у сааўтарстве з А. Гурскай і Л. Гарэлік, 1996), “Сучасны беларускі раман: дынаміка жанру” (2006), дапаможнікам “Беларуская проза ХХ стагоддзя: постаці, творы, праблемы” (2009), а таксама са шматлікімі артыкуламі, надрукаванымі ў калектыўных зборніках і перыядычным друку.

Асобнае месца на выстаўцы займае інфармацыйна-даведачны дапаможнік “Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз” (1998) і яго дапоўненыя, дапрацаваныя і перапрацаваныя выданні, якімі з удзячнасцю карыстаюцца не толькі школьнікі, але і абітурыенты, навучэнцы, выкладчыкі.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам