ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прыгожа і ўтульна
Адкрыццё праекта “Народны настаўнік”

У свеце ведаў: перыядычныя выданні для педагогаў і псіхолагаў

У свеце ведаў: перыядычныя выданні для педагогаў і псіхолагаў
Іншыя навіны

З 1 лістапада па 31 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “У свеце ведаў: перыядычныя выданні для педагогаў і псіхолагаў”.


Мэта выстаўкі – інфармаванне наведвальнікаў пра часопісы і газеты, у тым ліку і новыя выданні, па педагогіцы і псіхалогіі. У фондзе залы перыёдыкі налічваецца звыш 60 часопісаў і газет, якія змяшчаюць публікацыі па дадзеных галінах ведаў. Вялікая частка гэтых выданняў прадстаўлена ў экспазіцыі. Сярод крыніц – “Веснік адукацыі”, “Народная асвета”, “Адукацыя і выхаванне”, “Мінская школа сёння”, “Кіраванне ў адукацыі”, “Настаўніцкая газета” і многія інш.

Наведвальнікі выстаўкі азнаёмяцца з метадычнымі дакументамі, рэгламентуючымі дзейнасць агульнаадукацыйных устаноў Беларусі, інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі ў галіне педагогікі, вопытам выкарыстання інфармацыйных сістэм кіравання. Цікавасць таксама выклічуць спецыялізаваныя часопісы, якія расказваюць пра адукацыйныя тэхналогіі ў выкладанні асобных школьных прадметаў: матэматыкі, моў, біялогіі, хіміі, геаграфіі, фізікі, гісторыі. Пра тое, што немалаважную ролю ў станаўленні і развіцці чалавека адыгрывае сям’я і школа, нагадаюць публікацыі з часопісаў “Сацыяльна-педагагічная работа”, “Воспитание школьников”, “Праблемы выхавання”, “Пралеска”, “Пачатковая школа” і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

 

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам