ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сугучча думкі і пачуцця
Падарожжа на папяровым карабліку

У віры імклівага жыцця

У віры імклівага жыцця
Іншыя навіны

З 11 лістапада па 6 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “У віры імклівага жыцця”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Міхася Зарэцкага (1901–1937).


Міхась Зарэцкі (Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч) – пісьменнік яркага таленту і складанага, незвычайнага лёсу. Яго жыццё было кароткім, але ў творчых адносінах багатым і змястоўным.

Ён стаў адным з пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры. Таленавіты празаік і драматург, тонкі, праніклівы крытык, перакладчык, актыўны арганізатар літаратурна-грамадскага руху, Міхась Зарэцкі ўнёс вялікі ўклад у айчыннае літаратуразнаўства.

Творчая спадчына пісьменніка, улічваючы адпушчаныя яму на творчую дзейнасць усяго чатырнаццаць гадоў, багатая і жанрава разнастайная. Гэта – некалькі зборнікаў апавяданняў “У віры жыцця” (1925), “Пела вясна” (1925), “Пад сонцам” (1926), «"42 дакументы" і "Двое Жвіроўскіх"» (1926), “На чыгунцы” (1928), “Ракавыя жаронцы” (1930), аповесць “Голы звер” (1926), раманы “Сцежкі-дарожкі” (1928) і “Вязьмо” (1932), п’есы, нарысы, крытычныя артыкулы, пераклады. Яго выдатныя творы “Сцежкі-дарожкі” і “Вязьмо” выдаваліся і перавыдаваліся не адзін раз на беларускай і рускай мовах. Кнігі, прадстаўленыя на выстаўцы, дэманструюць шырокі творчы дыяпазон пісьменніка.

Размешчаныя ў экспазіцыі навуковыя працы вядомых айчынных літаратуразнаўцаў і моваведаў сведчаць аб тым, што мастацкая спадчына Міхася Зарэцкага і сёння выклікае вялікую цікавасць даследчыкаў.

Да ўвагі наведвальнікаў выстаўкі – біяграфічныя звесткі і артыкулы, прысвечаныя жыццю і творчасці аўтара.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам