ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Тэставы доступ да ЭБС “Айбукс”
13 лютага 1945 года. 86 дзён да Перамогі

“Украінская Касандра”: кніжная выстаўка, прысвечаная творчасці Лесі Украінкі

“Украінская Касандра”: кніжная выстаўка, прысвечаная творчасці  Лесі Украінкі
Іншыя навіны

25 лютага спаўняецца 149 год з дня нараджэння Ларысы Пятроўны Косач-Квiткі, вядомай ва ўсім свеце як Леся Украінка, адной з найвыбітнейшых асоб украінскай культуры.

Выключнае значэнне яе творчасці заключаецца ў тым, што яна ўзбагаціла новымі тэмамі і матывамі славеснасць свайго народа, увяла ва ўкраінскую паэзію гекзаметр, верлібр, пяцістопны ямб і сюжэты сусветнай літаратуры. Леся Украінка не проста вывела ўкраінскую літаратуру на новы ўзровень, яна таксама стаяла ў авангардзе нацыянальнага руху. Усё сваё жыццё паэтка прысвяціла справе палітычнага, культурнага і сацыяльнага вызвалення Украіны. Пры гэтым падкрэслівала, што свабода – гэта тое, што здабываецца толькі ўласнымі сіламі. І гэтыя словы былі прароцкімі.

Леся Украінка пражыла ўсяго 42 гады. Пераадольваючы жыццёвыя цяжкасці, трагічнае каханне і смяротную хваробу, яна ніколі не скаралася і засталася ў свядомасці ўкраінцаў сімвалам нязломнасці і барацьбы.

На выстаўцы прадстаўлена каля 50 дакументаў, якія адлюстроўваюць багатую спадчыну Лесі Украінкі. Паказаны поўныя зборы твораў, публіцыстыка і лісты, успаміны сучаснікаў, літаратурна-біяграфічныя партрэты. Наведвальнікі могуць пабачыць выданні твораў паэткі 1920–1940-х гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Каштоўным выданнем для даследчыкаў творчасці з’яўляецца кніга “Лариса Петрівна Косач-Квітка (Леся Українка): біографічні матеріали, спогади, іконографія” (2015 г.), якая складаецца з арыгінальных тэкстаў Лесі Украінкі, успамінаў, артыкулаў і фотаздымкаў. Большая частка кнігі – успаміны і лісты Ізідоры Косач-Барысавай, сястры Лесі, спадчына якой ніколі не выдавалася. Раздзел "Іканаграфія" змяшчае невядомыя дакументы з прыватных архіваў.

У экспазіцыі паказана і музычная спадчына выдатнай украінкі: копіі нотных запісаў песень, створаных на вершы Лесі Украінкі, і зборнік народных украінскіх песень, запісаных з яе голасу.


Выстаўка працуе з 13 лютага да 13 сакавіка 2020 г. на кальцавым калідоры 3-га паверха.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: 8 (017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

3 Кра 2020

1 красавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбылася імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына», на якой расказалі аб лепшых, найболей адметных кнігах, звязаных з Гродна і яго ваколіцамі.

Навіны бібліятэк

Разам – мы пераможам!

3 Кра 2020

2 красавіка па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запушчана акцыя падтрымкі і салідарнасці нашай краіны з дзяржавамі, якія на сённяшні дзень найбольш пакутуюць ад заражэння COVID-19.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

4 красавіка 1945 года. 36 дзён да Перамогі

4 Кра 2020

Узяцце Браціславы. Завяршэнне Усходне-Памяранскай наступальнай аперацыі. Поўнае вызваленне Венгрыі. Галоўнае заданне калгасаў краіны. Дапамога бясконным гаспадаркам. Падрыхтоўка да школьных экзаменаў. Газеты: “Советская Белоруссия” (№№ 60, 61), “Звязда” (№ 61), “Большэвiцкая трыбуна” Барысаўскага раёна (№ 35), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).<br>

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

3 красавіка 1945 года. 37 дзён да Перамогі

3 Кра 2020

Вызваленне Крэмніцы. Узяцце саюзнымі войскамі гарадоў Мюнстэр і Карлсруэ. Пачатак палявых работ. Абавязацельствы трактарыстаў. Газеты: “Звязда” (№ 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 32).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

2 Кра 2020

На вядомых нам партрэтах народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, тых партрэтах, якія мы прывыклі бачыць у падручніках і кнігах, пісьменнік звычайна паказаны сталым і сур’ёзным, такім, якім і сапраўды павінен выглядаць класік беларускай літаратуры. Хацелася б паказаць Коласа зусім іншым – незвычайным і нечаканым, жартаўлівым, смешным і па-сяброўску іранічным.

Навіны бібліятэк

4 Кра 2020

Для ўсiх аматараў музыкi, гiсторыi беларускай лiтаратуры i культуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi» выпусцiла новую кнiгу «Лiбрэта опер Станiслава Манюшкi». У ёй сабраныя сем перакладаў лiбрэта опер Манюшкi на беларускую мову, большасць з якiх выдаецца ўпершыню. Кнiга таксама знаёмiць чытача з кароткiмi нарысамi жыцця чатырох лiбрэтыстаў, расказвае падрабязнасцi з гiсторыi беларускiх пастановак опер, змяшчае афiшы iх прэм'ер i ўнiкальныя фотаздымкi. На прэзентацыi выдання дэманстравалi архiўныя фота- i вiдэакадры, а таксама фрагменты опер Станiслава Манюшкi.

Навіны бібліятэк

111