ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Экспрэс-курс “Ад кнігі рукапіснай – да друкаванай”
Афіцыйна стартаваў Год Купалы

Устойлівы турызм і ўстойлівае развіццё

Устойлівы турызм і ўстойлівае развіццё
Іншыя навіны

З 13 студзеня па 28 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Устойлівы турызм і ўстойлівае развіццё”, прысвечаная Міжнароднаму году ўстойлівага турызму ў інтарэсах развіцця.


2017 год быў абвешчаны Міжнародным годам устойлівага турызму ў інтарэсах развіцця на 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 22 снежня 2015 года (рэзалюцыя - A/RES/70/193).

У рэзалюцыі адзначалася, што рашэнне аб абвяшчэнні Года было прынята пасля таго, як на Канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці (Рыа+20) сусветныя лідары прызналі, што дакладна спланаваная і рэгулюемая дзейнасць у сферы турызму можа ўносіць значны ўклад ва ўсе тры кампаненты ўстойлівага развіцця – эканамічны, сацыяльны і экалагічны.

Сёння па ўсім свеце штогод падарожнічаюць ужо звыш мільярда чалавек, і турызм становіцца моцнай і пераўтваральнай сілай, якая карэнным чынам змяняе жыццё мільёнаў людзей да лепшага. Патэнцыял турызму для ўстойлівага развіцця надзвычай высокі.

Міжнародны год устойлівага турызму ў інтарэсах развіцця – гэта ўнікальная магчымасць прадставіць турызм у якасці ключавога фактару паляпшэння жыцця і забеспячэння лепшай будучыні для ўсіх людзей. Турызм закліканы ўнесці важкі ўклад у выкананне Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і Мэт у галіне ўстойлівага развіцця (МУР). Ён стварае працоўныя месцы і магчымасці. Дзякуючы турызму, расце УВП, павялічваецца гандаль і экспарт. Турызм дапамагае захаваць сусветную культурную разнастайнасць.

Турызм – пасол міру, надзейны сродак паляпшэння ўземаразумення паміж народамі, распаўсюджвання ведаў пра багатую спадчыну розных цывілізацый і забеспячэння беражлівага стаўлення да непераходзячых каштоўнасцей розных культур.

Па дадзеных Сусветнай турыстычнай арганізацыі, на турыстычны сектар прыходзіцца каля 7 % сусветнага экспарту, адно з адзінаццаці працоўных месцаў і 10 % сусветнага УВП. Турызм інтэграваны ў 400 галін, забяспечвае штогод больш за 1,5 трыльёна долараў прыбытку і фактычна з’яўляецца адзінай галіной у свеце, якая дэманструе стабільны рост у апошнія гады.

За першыя дзевяць месяцаў 2016 года колькасць міжнародных турыстаў дасягнула 956 мільёнаў чалавек, што на 34 мільёны больш, чым за аналагічны перыяд 2015 года.

Міжнародны год будзе папулярызаваць ролю турызму ў наступных пяці ключавых сферах: інклюзіўны і ўстойлівы эканамічны рост; сацыяльная інклюзія, занятасць і скарачэнне маштабаў беднаты; эфектыўнасць выкарыстання рэсурсаў, ахова навакольнага асяроддзя і змяненне клімату; культурныя каштоўнасці, разнастайнасць і спадчына; узаемаразуменне, мір і бяспека.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, СТА ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы) на рускай, французскай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Прававое забеспячэнне міжнароднага турызму – міжнародныя рэкамендацыі і стандарты, нарматыўна-прававыя акты.
  • Устойлівы турызм і ўстойлівае развіццё: роля і значэнне турызму ў эканамічным і сацыяльным развіцці краін і рэгіёнаў.
  • Роля турызму ва ўмацаванні культурных сувязей, узаемапавагі і ўзаемаразумення паміж народамі.
  • Эканоміка, геаграфія і арганізацыя міжнароднага турызму.
  • Развіццё індустрыі турызму і турыстычнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе карысная спецыялістам у галіне турызму, арганізатарам турысцкага бізнесу, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў турыстычнага профілю, а таксама ўсім, хто цікавіцца міжнародным турызмам і любіць падарожнічаць.

Карысныя спасылкі

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам