ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міграцыйныя працэсы ў эпоху глабальных змен
І казкі пачуць і герояў убачыць

Вачыма і сэрцам дзіцяці

Вачыма і сэрцам дзіцяці
Іншыя навіны

З 12 снежня па 7 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Вачыма і сэрцам дзіцяці”, прысвечаная 90-годдзю вядомай беларускай пісьменніцы А.С. Васілевіч.


Творчасць Алены Сямёнаўны Васілевіч, кнігі якой выгадавалі не адно пакаленне беларусаў, цікавая і разнастайная. У айчыннай мастацкай літаратуры пісьменніца займае сваю нішу, мае свой аўтарскі голас, сваё індывідуальнае аблічча – непаўторнае, адметнае.

Яе немалы творчы скарб, прадстаўлены ў экспазіцыі, пацвярджае, што ў асобе Алены Васілевіч беларуская літаратура мае выдатнага майстра прозы, мастака-аналітыка, псіхолага, пісьменніцу, якая валодае багатай творчай фантазіяй, паэтычным бачаннем свету, тонкім адчуваннем слова, аўтара, што сваімі кнігамі ўзбагачае як літаратуру для дарослых, так і літаратуру для дзяцей і юнацтва.

Шырокаму колу чытачоў А. Васілевіч вядома як аўтар цыкла аповесцей “Расці, Ганька” (1966), “Доля знойдзе цябе“ (1968), “Новы свет” (1970), “Пачакай, затрымайся...” (1970), якія склалі тэтралогію “Пачакай, затрымайся...” (1972), што займае пачэснае месца сярод твораў, прадстаўленых на выстаўцы. Цыкл аповесцей можна назваць лірычнай біяграфіяй пісьменніцы і біяграфіяй цэлага пакалення, да якога яна належыць. Тэтралогія стаіць у шэрагу лепшых аўтабіяграфічных твораў беларускай літаратуры і для многіх стала любімай кніжкай дзяцінства.

Нельга не адзначыць аповесць “Шляхі-дарогі” (1950), кнігі апавяданняў “Блізкія знаёмыя” (1954), “Заўтра ў школу” (1956), “Сябры” (1958), “Апавяданні (1959), “Падслухала сэрца” (1960), “Калінавая рукавічка” (1963), “Я з вамі” (1964), “Пісар страявой часці” (1969), “Адно імгненне” (1975), “Шурка Рэмзікаў” (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей “Мыс Добрай Надзеі” (1977), кнігі “Люблю, хвалююся – жыву” (1986), “Элегія” (1988), “Першая жонка нябожчыка” (2002), “Горкі ліпавы мёд” (2011), якія складаюць экспазіцыю.

Перакладзеныя на розныя мовы свету – рускую, балгарскую, англійскую, французскую, польскую, украінскую і іншыя – творы пісьменніцы сталі здабыткам славянскай і сусветнай літаратуры. У экспазіцыі яны размешчаны асобным блокам.

Хораша раскрылася і сама Алена Васілевіч у якасці перакладчыка. На выстаўцы можна знайсці яе пераклады на беларускую мову такіх вядомых твораў, як “Рабінзон Круза” Д. Дэфо, “Пароль – надзея” З. Васкрасенскай, “Зялёная мая калыска” Г. Башырава і многіх інш.

Больш падрабязна пазнаёміцца з творчасцю Алены Сямёнаўны Васілевіч, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, даведацца шмат цікавага з жыцця пісьменніцы можна, наведаўшы выстаўку.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам