ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
IV Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва “Terra Nova”
Класікам у замежжы

Вечна той жа, вечна новы

Вечна той жа, вечна новы
Іншыя навіны

З 30 лістапада па 31 студзеня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “Вечна той жа, вечна новы”, прысвечаная 80-годдзю рускага кампазітара і піяніста Р.К. Шчадрына.


Уладальнік мноства званняў і ўзнагарод Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын з’яўляецца адным з найбольш вядомых кампазітараў другой паловы ХХ ст. Валодаючы вострай сучаснай музычнай мовай, ён стварыў музыку, якая стала даступнай шырокаму кругу слухачоў.

Сярод кампазітараў свайго пакалення ён шырэй, чым хто-небудзь іншы, развіў у сваёй творчасці рускую тэматыку: яго оперы і балеты напісаны амаль выключна на сюжэты выдатных рускіх пісьменнікаў – М. Гогаля, А. Чэхава, Л. Талстога, У. Набокава, М. Ляскова. Ён аўтар шматлікіх музычных твораў, сярод якіх харавая руская літургія “Увасоблены анёл”, канцэрты для аркестра “Гарэзныя прыпеўкі”, “Звоны”, “Карагоды”, “Чатыры рускія песні” і інш.

Радзівон Шчадрын з выключнай вынаходлівасцю ўводзіць рускія элементы ў сваю музычную мову, узнаўляючы стыхіры, малітвы, прыпеўкі, пастуховыя найгрышы, перазвон, трэньканне балалайкі, цыганскую песню і г. д. У той жа час уся аўра яго твораў – тыпова сучасная: вастрыня дысанансных гукавых спалучэнняў, гульня прасторамі музычнай эстрады, прыём калажу і наватарскія спосабы выканання на ўсіх інструментах.

Наведвальнікі выстаўкі пазнаёмяцца з нотнымі зборнікамі твораў кампазітара, сярод якіх клавіры і партытуры опер і балетаў “Не толькі каханне” (1961), “Мёртвыя душы” (1977), “Чайка” (1980), “Дама з сабачкам” (1985), “Зачараваны вандроўнік” (2002), “Канёк-Гарбунок” (1960), “Кармэн-сюіта” (1967), “Ганна Карэніна” (1972). Шырока прадстаўлена сімфанічная музыка, сачыненні канцэртнага тыпу для розных інструментальных саставаў, аркестравыя сюіты, харавыя і вакальныя творы, сачыненні для фартэпіяна і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю аўдыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кнігі пра жыццё і творчасць Радзівона Канстанцінавіча, фатаграфіі. Усяго ж на выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў.

Кантактны тэлефон: 8 (017) 293 27 52.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам