ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Грамадскае абмеркаванне навуковай работы "Лексікаграфічнае апісанне слоўнага фонду беларускай мовы XIV–XVIII стст."
Як Нацыянальная бібліятэка працуе ў анлайн-фармаце – у эфіры тэлеканала СТВ

Вобразы зменлівага свету: мастацтва японскай гравюры

Вобразы зменлівага свету: мастацтва японскай гравюры
Іншыя навіны

З 12 чэрвеня па 25 жніўня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вобразы зменлівага свету: мастацтва японскай гравюры” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Японію прынята называць “краінай гравюры”: ксілаграфія – традыцыйны і любімы від мастацтва ў гэтай краіне. Найбольш значнымі з’яўляюцца гравюры, выкананыя ў стылі укіё-э, які з’явіўся ў канцы ХVI ст. і панаваў напрацягу ўсяго гістарычнага перыяду Эда (1603–1868), у час праўлення дынастыі Такугава.

Тэрмін “укіё” (зменлівы свет) першапачаткова сімвалізаваў тленнасць зямнога жыцця, яго хуткаплыннасць. Аднак значэнне слова шматкроць змянялася і пазней пачало азначаць свет зямных радасцей. Так пісьменнік ХVII ст. раскрыў нюансы слова “укіё”: “жыць адным імгненнем, звяртаць увагу на прыгажосць месяца, снегу, вішні ў квецені і лістоты клёну; спяваць песні, атрымліваць асалоду ад віна, адрынуць усе турботы, трымацца, як пусты гарбуз у плыні ракі: вось, што мы называем укіё…

Вобразны свет японскай гравюры шматаблічны і разнастайны. Сярод асноўных жанраў вылучаюцца бідзін-га – выявы прыгажунь з чайных дамоў, якуся-э – вобразы акцёраў японскага традыцыйнага тэатру Кабукі, кацё-га – кветкі і птушкі, фукэй-га – пейзажы, муся-э – выявы знакамітых самураяў, сумо-э – вобразы барцоў сумо і інш.

На выстаўцы прадстаўлена ўся жанравая разнастайнасць японскіх гравюр укіё-э. Сярод іх рэпрадукцыі “Гульня ў мяч”, “Жанчына перад люстрам” К. Утамара, работы з серыі “Патрэты акцёры трох тэатраў Эда” Т. Сяраку, “Навальніца” У. Кунісада, работы з серыі “36 відаў гары Фудзі”, “Віды адметных мастоў розных правінцый” і знакамітая “Вялікая хваля ў Канагаве” К. Хакусая, творы з серыі “53 станцыі дарогі Такайда”,”Сто знакамітых відаў Эда” А. Хірасігэ і многае іншае. Прыцягнуць увагу і рэпрадукцыі японскай гравюры ХХ ст.

Зацікавяць яркія альбомы і ілюстраваныя энцыклапедыі, прысвечаныя мастацтву японскай гравюры, яе жанрам і майстрам. Сярод іх кнігі, падрыхтаваныя аўтарытэтнымі мастацтвазнаўцамі: “Японская гравюра” Г. Фар-Бекер, “Япония-Европа: диалог в искусстве, середина XVI – нач. XX в.” Н. Нікалаевай, “Японская театральная гравюра XVII–XIX веков” А. Сярдзюк, энцыклапедыя “Мировое искусство. Мастера японской гравюры”, укладзеная І. Мосіным, фундаментальнае выданне “Искусство Восточной Азии”, адзін з раздзелаў якога прысвечаны мастацтву Японіі. Прыцягнуць увагу каталогі выставак, у прыватнасці, “Эдо. Столица и эпоха: японская гравюра укиё-э XVIII–XIX веков из собрания Государственного Эрмитажа”, якая экспанавалася ў Беларусі.

Японская гравюра аказала значны ўплыў на творчасць еўрапейскіх мастакоў-імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў, прадстаўнікоў мадэрна. Дзякуючы гэтаму ўзнік япанізм – накірунак ў мастацтве ХІХ ст., заснаванае на сродках выразнасці, успрынятых ад каляровай ксілаграфіі укіё-э. Наведвальнікаў натхняць “Японскі масток” і “Каміла ў японскім кімано” К. Манэ, “Голле міндаля ў квецені” і “Мост па дажджом” В. Ван Гога, работы з серыі “Гара Сэнт-Віктуар” П. Сезана, рэпрадукцыя твораў амерыканскага мастака Д. Уістлера. Таксама экспануюцца работы рускіх мастакоў і графікаў, прадстаўнікоў пецярбургскага аб’яднання “Мир искусства”.

Дапаўняюць выстаўку кнігі пра культуру і традыцыі, філасофіі і гісторыі, садова-паркавым мастацтве і архітэктуры Японіі.

Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам