ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гісторыя, захаваная ў фарбах
Беларусь – Кітай: 25 гадоў “пад крыламі дракона”

Водна-балотныя ўгоддзі: захаванне, устойлівае выкарыстанне і развіццё

Водна-балотныя ўгоддзі: захаванне, устойлівае выкарыстанне і развіццё
Іншыя навіны

З 1 лютага па 13 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Водна-балотныя ўгоддзі: захаванне, устойлівае выкарыстанне і развіццё”, прысвечаная Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў.


Гэты Дзень штогод адзначаецца ва ўсіх краінах 2 лютага з 1997 года. Яго заснаванне было выклікана заклапочанасцю сусветнай грамадскасці хуткім скарачэннем і дэградацыяй адной з ключавых экасістэм планеты – водна-балотных угоддзяў. Мэта Дня – звярнуць увагу грамадскасці і кіраўніцтва розных краін на неабходнасць асцярожнага стаўлення да асяроддзя жыхарства вадаплаўных птушак і важнасць водна-балотных угоддзяў у экасістэме планеты Зямля.

Водна-балотныя ўгоддзі з’яўляюцца адной з самых разнастайных і прадуктыўных экасістэм, ад стану якой шмат у чым залежыць наша будучыня. Гэтая экасістэма забяспечвае чалавецтва прэснай вадой, дапамагае папаўняць грунтовыя воды. Яна мае велізарнае значэнне для вырошчвання рысу і гадоўлі рыбы, выступае ў якасці натуральнага бар’ера пры абароне ад паводак і засухі, забяспечвае ахову ўзбярэжжа ад павышэння ўзроўню мора, а таксама дапамагае ў барацьбе са змяненнем клімату.

З пачатку мінулага стагоддзя планета страціла 64 % водна-балотных угоддзяў, прычым 40 % зніклі толькі за апошнія 40 гадоў. Гэта звязана з пашырэннем гарадоў, ростам пасяўных плошчаў і прыроднымі катаклізмамі.

Усведамляючы важнасць праблемы, 2 лютага 1971 года ў іранскім горадзе Рамсар была падпісана Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, больш вядомая як “Рамсарская канвенцыя”.

Канвенцыя з’яўляецца міжурадавым дагаворам, асноўнай мэтай якога з’яўляецца захаванне і рацыянальнае выкарыстанне водна-балотных угоддзяў шляхам ажыццяўлення мясцовых, рэгіянальных, нацыянальных дзеянняў і міжнароднага супрацоўніцтва. Адной з асноўных умоў далучэння краіны да Рамсарскай канвенцыі з’яўляецца стварэнне хаця б адной адзінкі рамсарскіх угоддзяў на сваёй тэрыторыі. Угоддзі, абвешчаныя дзяржавай рамсарскімі, заносяцца сакратарыятам канвенцыі ў Спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння. Дзяржавы, якія падпісалі Канвенцыю, абавязваюцца ахоўваць гэтыя ўгоддзі, вадаплаўных птушак, якія там пасяляюцца, і забяспечваць належны нагляд за імі.

Па стане на 1 студзеня 2017 года ўдзельнікамі гэтай канвенцыі з’яўляюцца 169 дзяржаў, на тэрыторыі якіх знаходзіцца 2 250 водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння агульнай плошчай 214 974 777 га.

Рэспубліка Беларусь далучылася да Рамсарскай канвенцыі ў верасні 1999 года. Наша краіна асабліва багатая на водна-балотныя рэсурсы. На тэрыторыі Беларусі захаваліся ў натуральным стане найбуйнейшыя ў Еўропе адкрытыя нізінныя балоты. Беларускія балоты – “лёгкія” Еўропы. У многім дзякуючы ім уся Еўропа дыхае чыстым паветрам, паколькі 1 гектар балота штогод выводзіць з атмасферы 550–1880 кілаграмаў вуглякіслага газу.

З мэтай заберажэння прыроднага багацця ў нашай краіне вядзецца работа па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне захавання і разумнага выкарыстання водна-балотных угоддзяў. У 2013 годзе былі ўнесены змены ў Закон “Аб ахове навакольнага асяроддзя”, у якіх упершыню прапісана, што балоты, якія з’яўляюцца вытокамі вадацёкаў, аднесены да прыродных тэрыторый, якія падлягаюць спецыяльнай ахове. Для іх устанаўліваецца спецыяльны рэжым аховы і выкарыстання. У снежні 2015 года была зацверджана Нацыянальная стратэгія па захаванні і рацыянальным (устойлівым) выкарыстанні тарфянішчаў, паспяховая рэалізацыя якой дазволіць Беларусі да 2030 года зберагчы ў натуральным стане 684 тыс. га балот, аднавіць не менш як 75 тыс. га парушаных тарфянішчаў, захаваць звыш 7 млрд куб. м запасаў прэснай вады.

Па стане на 2017 год 26 водна-балотных угоддзяў нашай краіны ўключаны ў Рамсарскі спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў на рускай і англійскай, мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Водна-балотныя ўгоддзі міжнароднага значэння.
  • Фаўна, экалогія і ахова птушак водна-балотных угоддзяў.
  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне захавання водна-балотных угоддзяў.
  • Ахова і рацыянальнае выкарыстанне водна-балотных угоддзяў у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам і аспірантам экалагічных, біялагічных і геаграфічных спецыяльнасцей, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай захавання водна-балотных угоддзяў і біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі

   

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам