ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выкарыстанне фармату BELMARC у апісанні старадрукаваных і рэдкіх выданняў
Таварныя знакі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вялікая скарбніца нацыі

Вялікая скарбніца нацыі
Іншыя навіны

З 19 лістапада па 30 снежня 2009 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікая скарбніца нацыі”.


Выстаўка прысвечана 70-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Датай нараджэння музея можна лічыць 5 лістапада 1939 г. – менавіта тады адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя. У той час яе калекцыю складалі творы, сабраныя пасля грамадзянскай вайны ў першых музеях Мінска, Віцебска, Магілёва. У час Вялікай Айчыннай вайны вялікая частка экспанатаў была разрабавана і знішчана. Пасляваеннае адраджэнне галерэі звязана са шматгадовай дзейнасцю яе другога дырэктара А.В. Аладавай, якая аддавала ўсе сілы для аднаўлення калекцыі. У 1957 г. карцінная галерэя пераязджае ў новы будынак і атрымлівае статус Дзяржаўнага мастацкага музея БССР.

Сёння Нацыянальны мастацкі музей (сучасная назва з 1993 г.) добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У яго экспазіцыі, філіялах і сховішчах знаходзіцца больш за 27 тыс. твораў, якія складаюць 20 разнастайных калекцый двух галоўных музейных збораў: нацыянальнага мастацтва і помнікаў мастацтва краін і народаў свету.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў: альбомы, кнігі, паштоўкі і рэпрадукцыі, артыкулы з перыядычных выданняў, якія раскрываюць гісторыю музея і расказваюць пра яго стваральнікаў М.П. Міхалапа, А.В. Аладаву, Ю.А. Карачуна.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Нацыянальнага мастацкага музея.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам