ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Stanisław Lem. Solaris
Візіт урадавай дэлегацыі Калумбіі

Вялікі рускі самародак

Вялікі рускі самародак
Іншыя навіны

З 6 кастрычніка па 6 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) ладзіцца юбілейная выстаўка, прысвечаная 300-годдзю з дня нараджэння М.В. Ламаносава.


Міхаіл Васільевіч Ламаносаў (1711–1765) – выдатны рускі вучоны-прыродазнавец сусветнага значэння. Паэт, які заклаў асновы сучаснай рускай літаратурнай мовы, мастак і гісторык, прыхільнік развіцця айчыннай асветы, навукі і эканомікі, заснавальнік малекулярна-кінетычнай тэорыі. Буйны мысліцель. Адзін з ідэолагаў стварэння Маскоўскага ўніверсітэта (1755), названага ў яго гонар.

На выстаўцы, прысвечанай Міхаілу Васільевічу Ламаносаву, прадстаўлена каля 150 кніг, сярод якіх навуковыя працы, філасофскія сачыненні, зборнікі лірыкі, крытычныя матэрыялы пра навуковую і літаратурную дзейнасць знакамітага вучонага, біяграфічныя творы, а таксама літаратура па гісторыі навукі і культуры XVIII стагоддзя.

Экспазіцыя ўключае Поўны збор твораў Міхаіла Васільевіча Ламаносава, выпушчаны ў 10-ці тамах у 1957 годзе ў Маскве.

Цікавая кніга “Собрание сочинений известнейших русских писателей”, якая выйшла ў Маскве ў 1846 годзе. Выпуск першы гэтага збору твораў прысвечаны М.В. Ламаносаву.

Таксама на выстаўцы прадстаўлены выбраныя творы М.В. Ламаносава, выдадзеныя ў Санкт-Пецярбургу ў 1892 годзе.

У кнізе Валерыя Шубінскага “Михаил Ломоносов. Всероссийский человек” аўтар, выкарыстоўваючы архіўныя дакументы і гістарычныя даследаванні, імкнецца без ідэалізацыі ўзнавіць яркую, незвычайную асобу вучонага і пісьменніка ў кантэксце яго супярэчлівай эпохі.

На выстаўцы таксама прадстаўлена кніга Э.П. Карпеева “Русская культура и Ломоносов”, выпушчаная да 300-годдзя з дня нараджэння юбіляра, у якой аўтарам зроблена спроба зразумець ролю М.В. Ламаносава ў развіцці айчыннай культуры і навукі.

Кнігі, уключаныя ў экспазіцыю, дапамогуць чытачу, з аднаго боку, папоўніць веды пра аднаго з найвялікшых людзей Расіі, з другога, – скласці пра яго сваё ўласнае меркаванне.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да спісаў літаратуры даных юбілейных выставак. Скарыстацца спісамі можна з любога рабочага месца карыстальніка.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам