ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пяць кніжак на выходныя
“Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”: да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі

Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі

Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі
Іншыя навіны

10 кастрычніка ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Выхад з ценю: невядомы арыгінал Берасцейскай Бібліі”, якая зноў прыцягнула ўвагу грамадскасці да адной з самых незвычайных і таямнічых друкаваных кніг Беларусі XVI ст.

На выставе ўпершыню шырокай грамадскасці прадстаўлены арыгінал з прыватнай калекцыі бібліяфіла Сяргея Пуціліна. Асобнік раней нідзе не экспанаваўся і нават у навуковым свеце малавядомы і недаследаваны.

Выставу адкрыла тэатральная замалёўка “Берасцейская Біблія” ў выкананні акцёраў аматарскага тэатра “Жывая гісторыя”.

З прывітальным словам выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Александр Суша. Ён адзначыў, што ўнікальная кніга дагэтуль знаходзіцца ў самым эпіцэнтры навуковых дыскусій і абрасла мноствам гіпотэз.

Сёлета Брэст святкуе 1000-годдзе. Выданне Берасцейскай Бібліі стала адной з найбольш значных падзей у гісторыі друкаванай кнігі Берасцейшчыны. Найлепшым падарункам старажытнаму гораду стаў арыгінал Радзівілаўскай Бібліі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сваім асэнсаваннем феномену Берасцейскай Бібліі падзяліўся брэсцкі краязнавец, аўтар шматлікіх кніг па гісторыі старажытнага горада Валерый Мароз.

На выставе можна паглядзець і пагартаць знакамітае факсімільнае выданне і параўнаць з арыгіналам.

Запрашаем усіх прыўзняць таямнічую заслону і пазнаёміцца з аўтэнтычным асобнікам самага загадкавага выдання ў айчыннай гісторыі. У экспазіцыі таксама прадстаўлены ўнікальныя беларускія і заходнееўрапейскія выданні 1560-х гадоў.

Выстава арганізавана ў рамках цыклу мерапрыемстваў “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык” і будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 17 лістапада 2019 года.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам