ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Чытаць. І думаць
Падпіска на 25-томнае выданне Караткевіча падоўжана

ЮНІДА: 45 гадоў развіцця і супрацоўніцтва

ЮНІДА: 45 гадоў развіцця і супрацоўніцтва
Іншыя навіны

З 5 студзеня па 1 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “ЮНІДА: 45 гадоў развіцця і супрацоўніцтва”, прысвечаная 45-годдзю стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА).


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) была створана 17 лістапада 1966 года ў адпаведнасці з рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 21/52 (XXI)).

Прызнаўшы, што прамысловасць адыгрывае вырашальную ролю ў забеспячэнні эканамічнага развіцця і дабрабыту грамадства, асамблея ўсклала на ЮНІДА ролю цэнтральнага каардынуючага органа ў галіне прамысловай дзейнасці ў рамках сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Перад арганізацыяй была таксама пастаўлена задача садзейнічаць прамысловаму развіццю і міжнароднаму прамысловаму супрацоўніцтву на глабальным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

У 1985 годзе ЮНІДА стала шаснаццатай па ліку спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У супрацоўніцтве са 174 дзяржавамі-членамі і абапіраючыся на свой больш за 40-гадовы вопыт, арганізацыя мае ўнікальную магчымасць забяспечваць усёабдымныя і комплексныя пакеты паслуг, спалучаючы аператыўную дзейнасць з аналітычнай і норматворчай роляй як на глабальным, так і на мясцовым узроўні.

Асноўныя мэты ЮНІДА – садзейнічанне прамысловаму росту і тэхналагічнаму прагрэсу, найбольш эфектыўнае выкарыстанне чалавечых рэсурсаў, справядлівае развіццё на аснове індустрыялізацыі, прамысловае развіццё і ахова навакольнага асяроддзя, міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне прамысловых інвестыцый і тэхналогій.

Работа Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці ажыццяўляецца ў трох асноўных формах. ЮНІДА працуе як цэнтр па прамысловых тэхналогіях, які каардынуе, аказвае пасрэдніцтва ў сферы прамысловага супрацоўніцтва і вядзе збор і сістэматызацыю інфармацыі па прамысловых пытаннях.

Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці з 1985 года. Узаемадзеянне з ЮНІДА накіравана на рашэнне нацыянальных задач палітычнага і эканамічнага характару.

У рамках блока палітычных задач Рэспубліка Беларусь бярэ актыўны ўдзел у рабоце галоўных і рабочых органаў ЮНІДА – Генеральнай канферэнцыі, Савета па прамысловым развіцці і Камітэта па бюджэтных і праграмных пытаннях. У рамках блока эканамічных задач намаганні Беларусі накіраваны на выкананне праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі і пашырэнне праграмнай дзейнасці арганізацыі ў краіне.

Найбольш паспяховым з’яўляецца праект “Удасканаленне інфраструктуры падтрымкі інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, рэалізаваны ў 2001–2004 гадах. У выніку рэалізацыі праекта значна палепшана інфраструктура падтрымкі інавацыйнай дзейнасці і трансфера тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь. У 2006–2009 гадах у Беларусі быў рэалізаваны праект ЮНІДА “Удасканаленне нацыянальнай сістэмы трансфера тэхналогій у Рэспубліку Беларусь на аснове інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”. Галоўная мэта праекта – развіццё нацыянальнай сістэмы трансфера тэхналогій, удасканаленне прававога асяроддзя, укараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, развіццё інфраструктуры інавацыйнага прадпрымальніцтва.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 60 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы ЮНІДА на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя стварэння, мэты і функцыі ЮНІДА.
  • Асноўныя напрамкі дзейнасці ЮНІДА.
  • ЮНІДА і міжнароднае прамысловае супрацоўніцтва.
  • Дзейнасць ЮНІДА ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, магістрантам, выкладчыкам эканамічных дысцыплін, палітычным і грамадскім дзеячам, спецыялістам у галіне прамысловай вытворчасці і сусветнай эканомікі, міжнароднага права, сусветнай палітыкі і міжнародных адносін.

Карысныя спасылкі

Асноўныя дакументы

Правілы працэдуры

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам