ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прававое рэгуляванне сямейных адносін
Лакавы вернісаж

ЮНІДА: 50 гадоў развіцця і супрацоўніцтва

ЮНІДА: 50  гадоў развіцця і супрацоўніцтва
Іншыя навіны

З 5 па 31 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “ЮНІДА: 50 гадоў развіцця і супрацоўніцтва”, прысвечаная 50-годдзю ўтварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці.


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) – спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, упаўнаважаная садзейнічаць прамысловаму развіццю і міжнароднаму прамысловаму супрацоўніцтву.

ЮНІДА была ўтворана 17 лістапада 1966 года ў адпаведнасці з рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя A/RES/2152(XXI)). Арганізацыя ўключае 170 дзяржаў-членаў і мае сетку з 29 рэгіянальных і краінавых аддзяленняў па ўсім свеце. З чэрвеня 2013 года генеральным дырэктарам ЮНІДА з’яўляецца Лі Ёнг (LI Yong). Штаб кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Вене.

На пятнаццатай сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНІДА ў 2013 годзе, была прынята Лімская дэкларацыя, якая абвясціла новую мэту ЮНІДА: Усеагульнае ўстойлівае прамысловае развіццё (ISID) у краінах, якія развіваюцца, і краінах з пераходнай эканомікай. У верасні 2015 года на Саміце ААН па ўстойлівым развіцці быў прыняты парадак дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года, які змяшчае 17 Мэт устойлівага развіцця. Погляд ЮНІДА на ўсеагульнае устойлівае прамысловае развіццё (ISID) атрымаў адлюстраванне ў 9-й мэце “Стварэнне трывалай інфраструктуры, садзейнічанне забеспячэнню ўсеагульнай і ўстойлівай індустрыялізацыі і ўкараненню інавацый”.

ISID засноўваецца на трох прынцыпах: дасягненне ўсеагульнага росквіту, развіццё эканамічнай канкурэнтаздольнасці і ахова навакольнага асяроддзя. Гэтыя прынцыпы ляжаць у аснове ўсіх кірункаў дзейнасці ЮНІДА, у тым ліку ў галіне тэхнічнага супрацоўніцтва, аналітычных і дырэктыўных кансультатыўных паслуг, нарматворчасці і прававой адпаведнасці, распаўсюджвання ведаў і вопыту. На сённяшні дзень арганізацыя прызнана значным, спецыялізаваным і эфектыўным пастаўшчыком неабходных паслуг для рашэння ўзаемазвязаных задач па дасягненні грамадскага дабрабыту пасродкам вытворчай дзейнасці, інтэграцыі ў сусветны гандаль краін, якія развіваюцца, праз рост іх эканамічнага і гандлёвага патэнцыялу, павышэнне экалагічнай устойлівасці ў прамысловасці і павелічэнне магчымасцей доступу да энергіі.

Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў дзейнасці ЮНІДА з 1985 года. Супрацоўніцтва накіравана на рашэнне нацыянальных задач палітычнага і эканамічнага характару.

У рамках блока палітычных задач Беларусь прымае актыўны ўдзел у рабоце дырэктыўных органаў ЮНІДА – генеральнай канферэнцыі, Савета па прамысловым развіцці і Камітэта па бюджэтных і праграмных пытаннях.

На пляцоўцы ЮНІДА прасоўваецца адна з ініцыятыў нашай краіны па стварэнні ў рамках ААН механізму доступу да альтэрнатыўных і аднаўляльных крыніц энергіі. Рэалізуецца Рамачная праграма супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ЮНІДА на 2013–2017 гады, якая ўключае шэраг сумесных праектаў па мадэрнізацыі прамысловых прадпрыемстваў, павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі і развіцці навукова-тэхнічнай сферы. Прынята рашэнне аб стварэнні Цэнтра міжнароднага прамысловага супрацоўніцтва ЮНІДА ў Рэспубліцы Беларусь, асноўнай задачай якога стане падтрымка намаганняў урада па павышэнні канкурэнтаздольнасці прамысловых прадпрыемстваў праз аказанне ім тэхнічнай дапамогі.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае звыш 60 экспанатаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы ЮНІДА на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя стварэння, мэты і функцыі ЮНІДА.
  • Асноўныя кірункі дзейнасці ЮНІДА.
  • ЮНІДА і міжнароднае прамысловае супрацоўніцтва.
  • Дзейнасць ЮНІДА у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, магістрантам, выкладчыкам эканамічных дысцыплін, палітычным і грамадскім дзеячам, спецыялістам у галіне прамысловай вытворчасці і сусветнай эканомікі, міжнароднага права, сусветнай палітыкі і міжнародных адносін.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 26.

   

Карысныя спасылкі

Дакументы і публікацыі

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам