ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Паэты планеты ў Музеі Максіма Багдановіча
Топ-10 выданняў для калядных падарункаў ад новай інтэрнэт-кнігарні «Кніганоша»

ЮНКТАД – 55 гадоў развіцця і супрацоўніцтва

ЮНКТАД – 55 гадоў развіцця і супрацоўніцтва
Іншыя навіны

З 26 снежня па 19 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “ЮНКТАД – 55 гадоў развіцця і супрацоўніцтва”, прысвечаная 55-годдзю Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) была заснавана 30 снежня 1964 года на першай сесіі, якая адбылася ў Жэневе, у адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай асамблеі ААН (A/RES/1995(XIX)) у якасці пастаяннага і асноўнага органа Генеральнай асамблеі ААН у галіне гандлю і развіцця.

Стварэнне ЮНКТАД паклала пачатак перабудове міжнародных эканамічных адносін, больш цеснаму эканамічнаму супрацоўніцтву развітых краін і краін, якія развіваюцца. ЮНКТАД адыгрывае ў сістэме ААН ролю каардынацыйнага цэнтра па праблемах развіцця і сумежных пытаннях гандлю, фінансаў, тэхналогій, інвестыцый і ўстойлівага развіцця. Яе галоўная мэта заключаецца ў садзейнічанні інтэграванню краін, якія развіваюцца, і краін з пераходнай эканомікай у сусветную эканоміку і іх развіццю праз гандаль і інвестыцыі. Дзейнасць Канферэнцыі ўвасабляецца ў трох асноўных формах: міжурадавы дыялог па актуальных пытаннях міжнароднага эканамічнага парадку дня, аналітычная дзейнасць і тэхнічнае супрацоўніцтва. ЮНКТАД не працуе над прыняццем рэгулюючых пагадненняў, абавязковых для ўсіх членаў арганізацыі. Дзейнасць арганізацыі носіць рэкамендацыйны характар.

Найвышэйшым органам ЮНКТАД з’яўляецца яе сесія (канферэнцыя), якая збіраецца на сесіі на ўзроўні міністраў не радзей за адзін раз на чатыры гады для вызначэння галоўных напрамкаў палітыкі і вырашэння пытанняў, звязаных з праграмай працы. У перыяд паміж сесіямі дзейнасцю Канферэнцыі кіруе Савет па гандлі і развіцці, які праводзіць рэгулярныя пасяджэнні адзін раз на год. Сакратарыят ЮНКТАД супрацоўнічае з урадамі дзяржаў-членаў, узаемадзейнічае з арганізацыямі ААН і рэгіянальнымі камісіямі. Кіраўнік сакратарыята – генеральны сакратар д-р Мухіса Кітуі (Кенія, з 1 верасня 2013 г.).

Па стане на снежань 2019 года членамі ЮНКТАД з’яўляюцца 195 дзяржаў. У яе працы таксама прымаюць удзел многія міжурадавыя і няўрадавыя арганізацыі. Штаб-кватэра ЮНКТАД знаходзіцца ў Жэневе.

Рэспубліка Беларусь выступіла адным з ініцыятараў склікання Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці і актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці розных яе органаў з моманту заснавання гэтай арганізацыі. Наша краіна разглядае ўдзел у ЮНКТАД у якасці аднаго з прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі і эканамічнымі інстытутамі. Гэта супрацоўніцтва вядзецца ў такіх сферах, як інвестыцыйная палітыка, гандаль, канкурэнцыя, абарона праў спажыўцоў, міжнародныя стандарты ўліку і справаздачнасці, электронны гандаль. Унікальная інфармацыйная база ЮНКТАД, яе аналітычныя распрацоўкі, арыентацыя на абмен нацыянальным вопытам даюць магчымасць Рэспубліцы Беларусь скарыстацца перадавымі міжнароднымі напрацоўкамі.

Найбольш цікавымі для беларускай экспертнай супольнасці з’яўляюцца штогадовыя аналітычныя даклады ЮНКТАД: даклад аб гандлі і развіцці, даклад аб сусветных інвестыцыях, даклад аб тэхналогіях і інавацыях, якія прадстаўлены ў экспазіцыі.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 70 дакументаў. Большую яе частку складаюць дакументы ЮНКТАД на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя стварэння, мэты і функцыі ЮНКТАД
  • ЮНКТАД і міжнародны гандаль
  • ЮНКТАД і інвестыцыйная палітыка
  • ЮНКТАД і міжнародныя фінансавыя адносіны

Выстаўка прызначана для спецыялістаў у галіне сусветнай эканомікі, знешнегандлёвай дзейнасці, фінансава-крэдытных адносін, кіраўнікоў і работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, студэнтаў і выкладчыкаў, навуковых работнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі сусветнай эканомікі і міжнароднага гандлю.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам