ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
7 красавіка 1945 года. 32 дні да Перамогі
Купалаўскі тэатр працягне анлайн-паказы архіўных спектакляў і творчых вечароў артыстаў

З глыбінь перажытага

З глыбінь перажытага
Іншыя навіны

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).

Аляксей Карпюк адносіцца да тых пісьменнікаў, чыя творчасць народжана жыццём у самым прамым і непасрэдным сэнсе. Ён піша заўсёды пра тое, што так ці інакш звязана з яго асабістым лёсам, з лёсам блізкіх яму людзей. Пісьменнік непасрэдна сам прысутнічае ў творы. Не ўтойвае асабістых адносін да таго, пра што піша.

Асноўная тэматыка творчасці пісьменніка – жыццё працоўных Заходняй Беларусі, змены, што адбыліся ў іх свядомасці і псіхалогіі, падзеі вайны, маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Для яго твораў характэрна насычанасць рэальнымі фактамі, абвостранасць канфліктаў, публіцыстычнасць, рамантычнасць.

Аляксей Нічыпаравіч вучыў заставацца самім сабой, шанаваць мову, культуру і гісторыю свайго народа, не крывіць душой.

Большую частку выстаўкі складаюць творы пісьменніка. Першую аповесць “У адным інстытуце” А. Карпюк прысвяціў сваёй альма-матар. Пра сябе, пасляваеннага студэнта, Аляксей Нічыпаравіч піша і ў апошняй аўтабіяграфічнай аповесці “Развітанне з ілюзіямі”. Суровая, асабіста перажытая праўда пра вайну стала асновай аповесці "Пушчанская адысея". Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая легла ў аснову драматургічнай версіі рамана “Вершалінскі рай”,складаюць кнігу выбраных твораў Аляксея Карпюка з серыі “Беларускі кнігазбор”. Значная частка зборніка – прыклады эпісталярнай спадчыны пісьменніка: лісты жонцы, дзецям, Васілю Быкаву, Янку Брылю, Максіму Танку, Пятру Машэраву, Міхаілу Гарбачову і інш.

Karpiuk-5.jpg
Алена Аляксееўна Сівакова – дачка пісьменніка, былы загадчык, цяпер галоўны бібліятэкар аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – каля выстаўкі, прысвечанай бацьку.

Сярод іншых ў экспазіцыі прадстаўлены раман А. Карпюка “Карані”, аповесці “Сучасны канфлікт”, “Рэквіем” і “Белая дама”, зборнікі аповесцей і апавяданняў “Дзве сасны”, “Свежая рыба”, “Партрэт”, кнігі нарысаў “Мая Гродзеншчына”, “Чаго мы варты”, “След на зямлі”, “Ольга Корбут” (у суаўт.), а таксама пераклады яго твораў.

Дапаўняе экспазіцыю літаратура пра жыццёвы і творчы шлях Аляксея Нічыпаравіча.

Выстаўка аздоблена ўнікальнымі фотаздымкамі з сямейнага архіва.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Беларускі фальклор і “Век людзей”

13 Жні 2020

З красавіка 2019 года ў літаратурным часопісе “Маладосць” друкуецца фэнтэзійны раман “Век людзей” супрацоўніцы аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала НББ Маргарыты Латышкевіч.
Ці варта сёння пісаць фантастыку і дзе карані “Века”? Аўтарка, якая вядзе на партале НББ чытацкі блог, распавяла пра свой вопыт напісання вялікай прозы.

Аўтарскі погляд

Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі ўзяў удзел у перадачы тэлеканала “Россия 1”

12 Жні 2020

Андрэй Бараноўскі, галоўны бібліёграф НІА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гісторык-краязнаўца, аўтар кнігі “Лепельское пехотное училище”, узяў удзел у тэлевізійнай перадачы тэлеканала “Россия 1” з цыкла “Память огненных лет”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

11 Жні 2020

Паступовыя змены ў жыцці грамадства пэўным чынам адбіваюцца і на перакананнях, на думках пісьменнікаў, асабліва тых, якія ствараюць на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. З Міколам Чарняўскім, празаікам, паэтам, публіцыстам, аўтарам шматлікіх твораў для дзяцей, паразмаўлялі пра бачанне мінулага і сучаснасці, а таксама пра спадзяванні ды будучыню.

Навіны бібліятэк

10 Жні 2020

Знакаміты беларускі навуковец Гаўрыла Гарэцкі нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета ў сям’і Івана і Еўфрасінні Гарэцкіх. У нашай гісторыі ён вядомы як геолаг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. З яго сям’і выйшаў і вядомы беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі – старэйшы брат Гаўрылы.

Навіны бібліятэк

111