ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Афіцыйны візіт дэлегацыі Санкт-Пецярбурга
Сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы

З Новым годам і Калядамі!

З Новым годам і Калядамі!
Іншыя навіны

Напярэдадні калядных і навагодніх свят Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе кніжную выстаўку “З Новым годам і Калядамі!”, якая ладзіцца з 18 снежня па 14 студзеня ў кальцавым калідоры 2-га паверха.


Яркая і маляўнічая экспазіцыя распавядае пра гісторыю свят, пра славянскія традыцыйныя вераванні, легенды і паданні; прапануе зазірнуць у “скарбонку парад” па арыгінальным афармленні памяшканняў, а таксама падарункаў з бісеру, салёнага цеста, батыку, па вырабе масак і ёлачных аздабленняў; па сервіроўцы святочнага стала. Падарункавае выданне па абрадавай кулінарыі змяшчае звесткі пра забытыя і зноў адроджаныя рэлігійныя таінствы і традыцыйныя абрадавыя стравы.

Несумненную мастацкую цікавасць уяўляе кніга Я.В. Іванова “Новый год и Рождество в открытках” (СПб, 2000), створаная на аснове аўтарскай калекцыі паштовак. У шырокім культурным кантэксце ў ёй разглядаюцца паўсядзённыя рэчы і з’явы.

Каталог “Елочные украшения. 1900–1970. Гид для коллекционера” (СПб, 2004) змяшчае інфармацыю пра найбольш рэдкія ёлачныя аздабленні, вырабленыя на шклозаводах і арцелях царскай Расіі, Савецкага Саюза і Германіі (больш за 1 000 ілюстрацый і 1 500 узораў упрыгожанняў).

Самы патрабавальны чытач знойдзе ў экспазіцыі выдатныя калядныя вершы І. Бродскага, У. Салаўёва, А. Фета, М. Лермантава, Ф. Салагуба, К. Бальмонта, А. Блока, М. Цвятаевай і іншых рускіх паэтаў (па-мастацку аформлены зборнік “Счастливого Рождества!”, Москва, 2004). Сваё пачэснае месца на выстаўцы займаюць кнігі “Ночь перед Рождеством” М.В. Гогаля і “Рождественские повести” Ч. Дзікенса. Таксама ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены зборнікі віншаванняў, пажаданняў і тостаў, вершы, казкі і калядныя апавяданні.

Педагогам адрасаваны зборнікі сцэнарыяў для дзіцячых калядных свят.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам