ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
«Лістоўкі апошняй вайны»
Вяртанне духоўнай спадчыны

За гранню рэальнасці: тлумачэнне невытлумачальнага

За гранню рэальнасці: тлумачэнне невытлумачальнага
Іншыя навіны

З 10 лістапада па 17 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “За гранню рэальнасці: тлумачэнне невытлумачальнага”.


Свет, у якім мы жывём, складаны і разнастайны. Зараз становіцца зразумела, што патрабуецца вывучэнне непазнанага з выкарыстаннем усіх даступных чалавеку магчымасцей.

Ці будуць калі-небудзь разгаданы ўсе тайны, ці знойдзецца ім разумнае тлумачэнне?

Сабраныя за тысячагоддзі веды пра прыроду і велізарныя запасы энергіі выкапняў, якія сталі даступнымі, прывялі да фантастычнага росту вытворчых сіл. Радыё, тэлебачанне, вылічальныя машыны, выхад у космас, прыручэнне ядзернай энергіі, генная інжынерыя прадаставілі такія выгоды, пра якія нашы продкі маглі толькі марыць.

Гісторыя чалавецтва адзначана вялікім мноствам невытлумачальных з’яў, рэальнасць якіх доўгі час упарта аспрэчвалася і абвяргалася прадстаўнікамі прыродазнаўства.

Анамальныя зоны і кантакты з НЛА; таямнічыя смерчы і загадкі ўзнікнення цунамі; шаравыя маланкі; муміі і загадкавыя хрысціянскія святыні і прарокі; паранармальныя здольнасці чалавека; гіпотэзы, якія тлумачаць прыроду самых розных загадак і таямніц, – усе гэтыя тэмы атрымалі адлюстраванне ў раздзелах кніжнай выстаўкі, што прапануе захапляльныя падарожжы ў свет незвычайных, загадкавых і не разгаданых пакуль яшчэ з’яў.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • “Зямля загадкавая”;
  • “Тыя, хто зазірнулі ў будучыню”;
  • “За межамі штодзённай рэальнасці”;
  • “Загадкавае і непазнанае”;
  • “Неверагодныя магчымасці чалавека”;
  • “Загадкавыя асобы”;
  • “Дзеці індыга… яны не такія, як усе”.

У экспазіцыі сабраны вялізны матэрыял (каля 300 найноўшых выданняў), пазнаёміўшыся з якім, разумееш, як многа ў чалавеку і навакольным свеце таямнічага і загадкавага.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам