ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Зачараваны сцэнай
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Захаванне біяразнастайнасці: міжнародны вопыт, нацыянальная стратэгія

Захаванне біяразнастайнасці: міжнародны вопыт, нацыянальная стратэгія
Іншыя навіны

З 4 лютага па 4 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам.207) адкрыта выстаўка “Захаванне біяразнастайнасці: міжнародны вопыт, нацыянальная стратэгія”.


Выстаўка прысвечана Міжнароднаму году біяразнастайнасці.

2010 год был абвешчаны Міжнародным годам біяразнастайнасці 20 снежня 2006 г. на 61 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 61/203). Прыняцце гэтай рэзалюцыі мела мэтай прыцягнуць ўвагу сусветнага супольніцтва да праблемы страты біяразнастайнасці. Асамблея заклікала захоўваць і рацыянальна выкарыстоўваць прыроду нашай планеты і аб’яднаць намаганні ў справе зберажэння яе экасістэм і абароны асабліва цэнных аб’ектаў прыроды.

Празмернае выкарыстанне прэснай вады, энергетычных рэсурсаў, масавая вырубка лесу, сучасныя метады вядзення сельскай гаспадаркі і іншыя віды дзейнасці чалавека аказваюць разбуральны ўплыў на навакольнае асяроддзе, прыводзяць да скарачэння біялагічнай разнастайнасці. На сённяшні дзень пад пагрозай знікнення знаходзяцца больш чым 7 тысяч відаў жывёл і амаль 60 тысяч відаў раслін. На Зямлі засталося крыху больш за 55 % першапачатковага ляснога покрыва, знішчана амаль 10 % каралавых рыфаў. Глабальныя змены ў атмасферы, такія як разбурэнне азонавага слоя і змяненне клімату, толькі дадаюць праблеме вастрыні. Амаль 60 % экасістэм планеты ўжо не ў стане выконваць у поўным аб’ёме экалагічныя функцыі, ад якіх залежыць наша існаванне.

19 снежня 2008 года Генеральная Асамблея ААН прыняла яшчэ адзін дакумент (рэзалюцыя 63/219), у якім заклікала ўсе дзяржавы-члены выканаць іх абавязкі па значным зніжэнні к 2010 г. тэмпаў страты біяразнастайнасці. Асамблея рэкамендавала ўсім дзяржавам стварыць для правядзення Міжнароднага года біяразнастайнасці нацыянальныя камітэты і прапанавала міжнародным арганізацыям прыняць актыўны ўдзел у правядзенні Года.

Каардынатарам Міжнароднага года біяразнастайнасці прызначаны сакратарыят Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці. Адкрытая для падпісання на Канферэнцыі па навакольным асяроддзі і развіцці ў 1992 г. у Рыо-дэ-Жанейра Канвенцыя аб біялагічнай разнастайнасці (КБР) з’яўляецца міжнароднай дамовай ў галіне захавання і рацыянальнага выкарыстання запасаў біяразнастайнасці. Канвенцыю падпісалі 193 бакі, што дазваляе гаварыць пра яе амаль універсальны характар.

У Рэспубліцы Беларусь Канвенцыя ратыфікавана Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10.06.1993 г. № 2358–XII “Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці”. Наша дзяржава разумее важнасць аб’яднання міжнародных намаганняў у рашэнні глабальна значных экалагічных праблем свету. Перспектыўныя прыярытэтныя напрамкі па выкананні Канвенцыі вызначаны ў “Нацыянальнай стратэгіі і плане дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь”.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • біялагічная разнастайнасць і ўстойлівае развіццё;
  • міжнародныя прававыя дакументы па захаванні біяразнастайнасці і навакольнага асяроддзя;
  • міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне захавання біялагічнай разнастайнасці;
  • нацыянальныя стратэгіі аховы біялагічнай разнастайнасці і ўстойлівага выкарыстання біялагічных рэсурсаў;
  • ахова біялагічнай разнастайнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • змены клімату і біялагічная разнастайнасць;
  • захаванне біялагічнай разнастайнасці відаў флоры і фауны, якія знікаюць.

Выстаўка будзе цікавай прадстаўнікам біялагічных і геаграфічных спецыяльнасцей, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, студэнтам, аспірантам, навуковым работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай захавання біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Дадатковыя рэсурсы

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам