ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Азбучныя ісціны
Да зямлі з любоўю

Залатыя правілы здароўя

Залатыя правілы здароўя
Іншыя навіны

З 3 лістапада па 10 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “Залатыя правілы здароўя”.


Прадстаўленыя на ёй выданні змяшчаюць мноства карысных парад і рэкамендацый, што падказваюць, як умацаваць здароўе і захаваць маладосць.

Пачынае экспазіцыю раздзел “Псіхалогія здароўя”, у якім аўтары прадстаўленых выданняў разглядаюць здароўе як складаны, шматбаковы сацыякультурны феномен і адначасова як інтэграцыйную характарыстыку асобы, што адлюстроўвае найбольш значныя аспекты біялагічнага, сацыяльнага, псіхалагічнага і духоўнага быцця чалавека. Псіхалогія здароўя – дастаткова новы навуковы напрамак, які інтэнсіўна развіваецца і сінтэзуе веды пра псіхалагічныя прычыны здароўя, метады і сродкі яго захавання, умацавання і развіцця.

У раздзеле “Лекі для душы” прапанавана сістэма традыцыйнага славянскага лекарства, якая ўключае цэлы комплекс мер, што дапамагаюць дыягнаставаць і лячыць хваробы душы і цела. Старажытнаславянская здрава – гэта самабытная сістэма, заснаваная на многавяковым вопыце народа. У раздзеле сабраны шматлікія малітвы, якія шырока прымяняюцца ў народнай лекарскай практыцы пры самых розных захворваннях; апавядаецца пра цудатворныя абразы, падаецца іх кароткае апісанне і сучаснае месцазнаходжанне; расказваецца пра святых угоднікаў Божых, надзеленых дарам вылечваць хваробы. Разглядаюцца пытанні духоўнага і фізічнага самаўдасканалення праз малітву і пост-устрыманне.

Даведнікам па методыках аздараўлення арганізма з’яўляецца раздзел “Класіка аздараўлення”, дзе прапанаваны аўтарскія методыкі Г. Малахава, Б. Болатава, П. Іванова, М. Нарбекава, Ю. Андрэева, П. Брэга, Х. Сільва. Тут таксама змешчана карысная інфармацыя пра рацыянальнае і лячэбнае харчаванне, дыетатэрапію, натуральнае ачышчэнне арганізма, водалячэнне, лекавыя якасці лазні і г. д. Наведвальнікі змогуць убачыць ілюстраваны атлас акупунктуры (біялагічна актыўныя кропкі цела) і дэталёвы дапаможнік па ўсіх відах масажу.

Старажытныя ўсходнія філосафы лічылі, што ўсе хваробы і непрыемнасці чалавека бяруць пачатак з галавы і душы, гэта значыць ад яго думак, перажыванняў, пачуццяў, што нярэдка прыводзяць да разбалансавання энергій арганізма. Таму ўсходнія методыкі маюць на ўвазе не толькі аздараўленне арганізма, але і пэўную філасофію і адпаведны ёй лад жыцця. Заключны раздзел выстаўкі пазнаёміць з лепшымі старажытнымі лячэбнымі практыкамі: фэн-шуй, медытацыя і рэлаксацыя, мудры, дзэн, рэйкі, су-джок, ёга, кабала.

Разнастайныя энцыклапедыі, дамашнія даведнікі, практычныя дапаможнікі па народнай медыцыне дапамогуць кожнаму знайсці сваю “сцежку” да здароўя і даўгалецця.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам