ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Да 85-годдзя з дня нараджэння ветэрана бібліятэкі Раісы Фёдараўны Сіпаковай
2 красавіка 1945 года. 37 дзён да Перамогі

Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы

Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы
Іншыя навіны

З 3 красавіка па 12 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.

Гэты Дзень быў заснаваны на першай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў 1948 годзе і штогод адзначаецца 7 красавіка пачынаючы з 1950 года. Дата абрана не выпадкова: 7 красавіка 1948 года набыў сілу Статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя – спецыялізаваная ўстанова ААН, інстанцыя, якая скіроўвае і каардынуе сферу аховы здароўя ў рамках сістэмы ААН.

Рэспубліка Беларусь, адна з краін – заснавальнікаў СААЗ, актыўна бярэ ўдзел у працы гэтай арганізацыі. Мэта супрацоўніцтва нашай дзяржавы з СААЗ палягае ў тым, каб, выкарыстоўваючы сусветны досвед, забяспечыць найбольш спрыяльныя ўмовы для ўдасканалення працы сістэмы аховы здароўя Беларусі. Супрацоўніцтва з СААЗ дазваляе не толькі скарыстаць досвед гэтай арганізацыі, але і атрымліваць фінансавыя сродкі, а таксама прыцягваць увагу сусветнай супольнасці да найбольш вострых праблем краіны: рэфармавання аховы здароўя і пераадолення наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

У нацыянальнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года вызначана, што “стратэгічнай мэтай у сферы паляпшэння здароўя з’яўляецца стварэнне дзяржаўнага механізму падтрымкі здаровага ладу жыцця, фарміраванне высокага попыту на асабістае здароўе, стварэнне перадумоў для яго задавальнення”. Асноўная задача нашай дзяржавы ў гэтым кірунку – стварэнне ў грамадзян усвядомленай патрэбы ставіцца да свайго здароўя як да каштоўнасці.

Дзяржава робіць усё патрэбнае для захавання здароўя сваіх грамадзян. Але цяпер усё больш відавочнай робіцца залежнасць здароўя не толькі ад лекава-прафілактычных мерапрыемстваў, што праводзяцца ўстановамі аховы здароўя, але перш за ўсё ад самога чалавека, яго ўсвядомленага стаўлення да фарміравання, умацавання і захавання свайго здароўя і здароўя членаў сваёй сям’і.

Сусветны дзень здароўя закліканы сфарміраваць у людзей правільнае ўяўленне пра здаровае жыццё, пра найвышэйшую каштоўнасць здароўя, патрэбу займацца фізічнымі практыкаваннямі, браць удзел у актыўных відах адпачынку, ужываць здаровую ежу, абмяжоўваць спажыванне алкаголю і тытуню і г. д.

Штогод для Сусветнага дня здароўя абіраецца тэма, што адлюстроўвае пэўную глабальную праблему, якая стаіць перад аховай здароўя планеты. Гэты год абвешчаны Міжнародным годам работнікаў сястрынскіх і акушэрскіх службаў, таму мерапрыемствы Сусветнага дня здароўя 2020 года прысвечаны жыццёва важнай ролі медыцынскіх сясцёр і акушэрак у ахове здароўя людзей ва ўсім свеце і патрэбе ўмацавання сястрынскіх і акушэрскіх службаў.

Медсёстры і акушэркі адыгрываюць найважнейшую ролю ў аказанні паслуг аховы здароўя. Яны прысвячаюць сваё жыццё дапамозе маці і дзецям, робяць жыццёва важныя прышчэпкі і даюць медычныя рэкамендацыі, даглядаюць пажылых людзей і ў цэлым задавальняюць асноўныя штодзённыя патрэбы насельніцтва ў сферы аховы здароўя. Часта для мясцовага насельніцтва яны становяцца першай і адзінай крыніцай медыцынскай дапамогі.

На выставе прадстаўлена больш за 80 дакументаў: кнігі, брашуры і перыядычныя выданні на рускай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў сферы аховы здароўя, дзейнасць СААЗ

  • Здаровы лад жыцця – аснова даўгалецця чалавека

  • Здароўе маці і дзіцяці

  • Барацьба з інфекцыйнымі хваробамі

  • Вада, санітарыя і гігіена

  • Роля сястрынскіх і акушэрскіх службаў у ахове здароўя людзей

  • Ахова здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе карысная спецыялістам у сферы аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.


Чытайце таксама:

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам