ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вялікія. Знакамітыя. Цудоўныя…
Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая

Жанчына ў сучасным грамадстве: роўныя правы, роўныя магчымасці

Жанчына ў сучасным грамадстве: роўныя правы, роўныя магчымасці
Іншыя навіны

З 6 сакавіка па 2 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца выстаўка “Жанчына ў сучасным грамадстве: роўныя правы, роўныя магчымасці”, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1977 годзе (рэзалюцыя A/RES/32/142) і штогод адзначаецца 8 сакавіка.

Міжнародны жаночы дзень, або Міжнародны дзень барацьбы за правы жанчын і міжнародны мір ААН, – гэта свята, якое шырока адзначаюць ва ўсім свеце як дзень міжнароднай салідарнасці жанчын у барацьбе за эканамічнае, сацыяльнае і палітычнае раўнапраўе. У некаторых краінах гэты Дзень з’яўляецца нацыянальным святам.

Дасягненне роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі і пашырэнне праў і магчымасцей жанчын з’яўляецца абавязковай умовай стварэння здаровага, адукаванага, мірнага і квітнеючага грамадства. У наш час ні адно рашэнне найбольш сур’ёзных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем грамадства не можа быць знойдзена без усебаковага ўдзелу жанчын. У многіх краінах жанчыны займаюць пасады ў дзяржаўных установах на розных узроўнях, удзельнічаюць у кіраванні бізнесам, ствараюць і ўзначальваюць многія камерцыйныя арганізацыі і сёння прысутнічаюць практычна ва ўсіх сферах прафесійнай дзейнасці.

Тым не менш зрабіць давядзецца яшчэ нямала. Усё гэтак жа празмерна высокі паказчык мацярынскай смяротнасці, многія жанчыны не маюць доступу да паслуг па планаванні сям’і, востра стаіць праблема насілля ў адносінах да жанчын і гендарная дыскрымінацыя. Таму штогадовае правядзенне Міжнароднага жаночага дня дазваляе крытычна ацаніць дасягнутае за мінулыя гады, развіць поспехі і выправіць недахопы.

Сёлета тэма Міжнароднага жаночага дня – “Абяцанне ёсць абяцанне: час для дзеянняў па выкараненні насілля ў адносінах да жанчын”. Гэта тэма накіравана на ўмацаванне рашучасці міжнароднага супольніцтва пакласці канец насіллю ў адносінах да жанчын і дзяўчынак.

Праяўленне насілля мае месца і працягвае заставацца нявырашанай праблемай на кожным кантыненце, у кожнай краіне і ў кожным культурным асяроддзі. Жанчыны па-ранейшаму з’яўляюцца ахвярамі насілля незалежна ад узроўню даходу, класавай, расавай або этнічнай прыналежнасці. Насілле караніцца ў няроўнасці ў адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі, што склалася гістарычна, а таксама ў бесперапыннай дыскрымінацыі жанчын. Яно з’яўляецца не толькі абуральным парушэннем праў чалавека, але і багатым на велізарныя сацыяльныя і эканамічныя выдаткі. Насілле мае найцяжэйшыя наступствы для жыцця жанчын, іх сем’яў і грамадства ў цэлым і ўяўляе сур’ёзную пагрозу для дасягнення міжнародна-ўзгодненых мэт у галіне развіцця, у прыватнасці Мэт развіцця тысячагоддзя.

Кампанія генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна “Разам пакончым з насіллем у адносінах да жанчын”, заклікае ўсе ўрады, грамадзянскую супольнасць, жаночыя арганізацыі, мужчын, моладзь, СМІ і ўсю сістэму ААН аб’яднаць намаганні для рашэння гэтай глабальнай праблемы.

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 100 публікацый ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага саюза і Сусветнага банка на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Жанчыны свету: гісторыя і сучаснасць.
  • Шматгранная роля жанчын у грамадстве (жанчыны ў палітыцы, эканоміцы, сям’і, культуры).
  • Міжнародныя прававыя дакументы, накіраваныя на паляпшэнне становішча жанчын.
  • Здароўе і адукацыя жанчын.
  • Барацьба за ліквідацыю насілля ў адносінах да жанчын.
  • Гендaрныя праблемы роўнасці палоў.
  • Становішча жанчын у Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам сацыяльна-палітычных дысцыплін, студэнтам, прававедам, гісторыкам, сацыёлагам, кіраўнікам, прадстаўнікам дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацый, а таксама тым, хто цікавіцца пытаннямі гендарнай ідэалогіі і сацыялогіі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Канцэптуальныя дакументы па правах жанчын

Дзейнасць ААН

Канферэнцыі і мерапрыемствы

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам