ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Першы дырэктар: вядомыя і невядомыя старонкі біяграфіі
Найвялікшае права – быць маці

Жылі-былі казкі...

Жылі-былі казкі...
Іншыя навіны

З 1 верасня па 31 снежня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіцца выстаўка “Жылі-былі казкі...”.


Дзіцячая кніга – гата вясенні сонечны промень,
які прымушае абуджацца дрымотныя сілы дзіцячай душы
і выклікае рост кінутага на гэтую жыватворную глебу насення.
Д.М. Мамін-Сібірак

Казкі запрашаюць нас у яркі свет радасці і дабрыні, іх любяць дарослыя і дзеці. Кожны народ беражліва пранёс свае казкі праз тысячагоддзі. Іх сюжэт можа быць наколькі заўгодна фантастычным, але дэталі апавядання заўсёды рэальныя, дакладныя, адпаведныя той зямлі, дзе жыве казка, культуры яе народа.

На выстаўцы дэманструюцца рэдкія выданні беларускіх, рускіх і іншых казак.

Беларускія народныя казкі, прадстаўленыя ў экспазіцыі, былі выпушчаны ў Дзяржаўным выдавецтве БССР, заснаваным у 1921 г. у Мінску. Над ілюстрацыямі працавалі таленавітыя мастакі і кніжныя ілюстратары – Анатоль Волкаў, Мікалай Гуціеў, Валянцін Ціхановіч і інш.

Прадстаўлены выданні рускіх казак XX ст. Рускія народныя казкі і казкі А.С. Пушкіна, выпушчаныя Экспедыцыяй падрыхтоўкі дзяржаўных папер, прыцягваюць увагу сваім багатым мастацкім афармленнем. Над ілюстрацыямі да іх працаваў знакаміты мастак і кніжны ілюстратар Іван Білібін, які знайшоў у афармленні казак свой індывідуальны стыль і сваю тэму.

Прываблівае ўвагу кніга-шкатулка з уральскімі сказамі П.П. Бажова, бо праілюстраваны яны палехскімі мастакамі Рыгорам Бурэевым і Аляксеем Кавалёвым. Па ўзорыстасці пісьма, разнастайнасці элементаў кампазіцыі і іх жывапіснасці, характэрных колерах можна адразу пазнаць стыль знакамітай палехскай школы.

Бібліяфільскае выданне “Сказки о царе Салтане” А.С. Пушкіна ў перакладзе на французскую мову зацікавіць яркімі ілюстрацыямі і арнаментамі, якія былі выкананы рускім мастаком-авангардыстам Наталляй Ганчаровай.

Таксама можна пазнаёміцца з мініяцюрнымі выданнямі казак славянскіх народаў і не толькі. Так, напрыклад, прадстаўлены некалькі томікаў папулярных казак арабскага Усходу “Тысяча и одна ночь”.

Такім чынам, выстаўка пагружае наведвальніка музея ў свет казкі, тут можна акунуцца ў разнастайнасць казак, пазнаёміцца з іх ілюстрацыямі, якія сталі самастойнымі творамі мастацтва.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

   
   

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам