ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жар-птушка
Канферэнцыя і пасяджэнне БАЕ, прысвечаныя развіццю бібліятэк Еўразіі

Жыццё ў гармоніі з прыродай – шлях у будучыню

Жыццё ў гармоніі з прыродай – шлях у будучыню
Іншыя навіны

З 21 лістапада па 5 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам 207) працуе выстаўка “Жыццё ў гармоніі з прыродай – шлях у будучыню”, прысвечаная Дзесяцігоддзю біяразнастайнасці (2011–2020).


З ініцыятывай правесці Дзесяцігоддзе выступіла Японія на дзясятай нарадзе Канферэнцыі бакоў Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці. 20 снежня 2010 года на сваёй 65 сесіі Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2011–2020 гады Дзесяцігоддзем біяразнастайнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (рэзалюцыя A/RES/65/161).

У рэзалюцыі адзначалася важнасць біяразнастайнасці для дасягнення Мэт развіцця тысячагоддзя і падкрэслівалася, што Дзесяцігоддзе біяразнастайнасці аб’яўляецца Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый для садзейнічання выкананню канвенцыі і Стратэгічнага плана ў галіне захавання і ўстойлівага выкарыстання біяразнастайнасці на 2011–2020 гады.

Адкрытая для падпісання на Канферэнцыі па навакольным асяроддзі і развіцці ў 1992 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра Канвенцыя аб біялагічнай разнастайнасці (КБР) з’яўляецца міжнародным дагаворам у галіне захавання і рацыянальнага выкарыстання запасаў біяразнастайнасці. Канвенцыю падпісалі 193 бакі, што дазваляе казаць пра яе амаль універсальны характар.

У Рэспубліцы Беларусь дакумент ратыфікаваны пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 10.06.93 № 2358-XII “Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці”. Наша дзяржава ўсведамляе важнасць аб’яднання міжнародных намаганняў у рашэнні глабальна значных экалагічных праблем. Перспектыўныя прыярытэтныя напрамкі па выкананні канвенцыі вызначаны ў “Нацыянальнай стратэгіі і Плане дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь”.

Прымаючы рэзалюцыю (A/RES/65/161), Генеральная Асамблея ААН адзначыла, што сярод шматлікіх фактараў, якія перашкаджаюць дасягненню мэт Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, найбольш сур’ёзным лічыцца недасведчанасць грамадскасці пра важнае значэнне біяразнастайнасці, што ў сваю чаргу з’яўляецца прычынай нізкай палітычнай прыярытэтнасці пытанняў, звязаных з біяразнастайнасцю. Прыняцце гэтай рэзалюцыі было накіравана на прыцягненне ўвагі сусветнага супольніцтва да існуючай праблемы страты біяразнастайнасці. Асамблея заклікала ахоўваць і рацыянальна выкарыстоўваць прыроду нашай планеты, а таксама аб’яднаць намаганні ў справе захавання яе экасістэм і абароны асабліва каштоўных аб’ектаў прыроды.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • біялагічная разнастайнасць і ўстойлівае развіццё;
  • міжнародныя прававыя дакументы па захаванні біяразнастайнасці і навакольнага асяроддзя;
  • міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне захавання біялагічнай разнастайнасці;
  • нацыянальныя стратэгіі аховы біялагічнай разнастайнасці і ўстойлівага выкарыстання біялагічных рэсурсаў;
  • ахова біялагічнай разнастайнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • змяненне клімату і біялагічная разнастайнасць;
  • захаванне біялагічнай разнастайнасці знікаючых відаў флоры і фаўны.

Выстаўка будзе цікавай студэнтам і аспірантам экалагічных, біялагічных і геаграфічных спецыяльнасцей, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай захавання біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі

Дакументы

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам