ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Запрашаем да супрацоўніцтва!
Місія выканальна! Калектыў бібліятэкі ўзнагароджаны прэміяй “За духоўнае адраджэнне”

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць

Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць
Іншыя навіны

З 11 студзеня па 28 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць”.

Рэспубліка Беларусь – суверэнная еўрапейская дзяржава, якая праводзіць самастойную, міралюбівую знешнюю палітыку, актыўна развівае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі ў розных частках зямнога шара, уносіць істотны ўклад ва ўмацаванне міжнароднай бяспекі і стабільнасці.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспубліка Беларусь выйшла на міжнародную арэну не толькі ў якасці новай суверэннай дзяржавы, якая ўзнікла ў выніку распаду СССР, але і як еўрапейская краіна, якая мае глыбокія гістарычныя традыцыі дзяржаўнасці.

Прыняцце Вярхоўным Саветам БССР 19 верасня 1991 г. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, наданне ёй 25 жніўня 1991 г. статусу канстытуцыйнага закона азнаменавала пачатак якасна новага этапу ў развіцці краіны – Беларусь прыступіла да правядзення самастойнай знешняй палітыкі.

Нягледзячы на аб’ектыўныя складанасці, наша дзяржава пасля атрымання незалежнасці здолела наладзіць адносіны са знешнім светам, не паступілася сваімі нацыянальнымі інтарэсамі. Гэта дазволіла ёй ўпэўнена і эфектыўна агучваць і адстойваць свае знешнепалітычныя мэты і прыярытэты.

Асноўныя прынцыпы, мэты і задачы знешняй палітыкі заканадаўча замацаваны ў Законе “Аб зацвярджэнні асноўных кірункаў унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь”.

Міжнародная актыўнасць Беларусі заклікана, у першую чаргу, забяспечваць бяспеку дзяржавы і абарону нацыянальных інтарэсаў ад любых знешніх выклікаў і пагроз, садзейнічаць фарміраванню спрыяльных умоў для стабільнага эканамічнага развіцця краіны і павышэння дабрабыту грамадзян.

Важнай умовай з’яўляецца раўнапраўная інтэграцыя краіны ў сусветную палітычную, эканамічную, культурную прастору. Прынцыповае значэнне для нашай дзяржавы мае забеспячэнне абароны праў і свабоды яе грамадзян за мяжой, захаванне беларускага этнасу за межамі краіны.

Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 177 краінамі і на сённяшні дзень прадстаўлена замежнымі ўстановамі ў 58 дзяржавах. Замежныя дзяржавы прадстаўлены ў Беларусі 48 пасольствамі, 4 аддзяленнямі пасольстваў, 3 гандлёвымі прадстаўніцтвамі, 40 консульскімі ўстановамі; міжнародныя арганізацыі – 17 прадстаўніцтвамі. Па сумяшчальніцтву з Масквы, Вільнюса, Варшавы і Кіева акрэдытавана 91 замежнае дыппрадстаўніцтва.

Правядзенне нашай знешняй палітыкі праходзіць у складаных умовах зменлівага свету. Свет знаходзіцца ў стадыі кардынальных геапалітычных, эканамічных, грамадскіх змен. Узнікаюць новыя цэнтры сілы, узрастае суперніцтва дзяржаў, канкурэнцыя на міжнароднай арэне. На жаль, расце колькасць рэгіянальных канфліктаў, якія падрываюць стабільнасць і бяспеку ў свеце.

У гэтых няпростых умовах Рэспубліцы Беларусь удаецца наладжваць свае адносіны са светам, кіруючыся прынцыпамі прагматызму і паслядоўнасці, узаемнай павагі, раўнапраўя, неўмяшання ва ўнутраныя справы, адмовы ад ціску і прымусу.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў бібліятэкі на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Станаўленне Беларусі як суверэннай дзяржавы і фарміраванне асноў яе знешняй палітыкі (1991–2000)
  • Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь у другім тысячагоддзі (2001–2018)
  • Беларусь і праблемы бяспекі
  • Адносіны Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД
  • Беларуска-расійскія адносіны
  • Адносіны Рэспублікі Беларусь з краінамі Еўропы
  • Адносіны Беларусі з краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна і Афрыкі
  • Адносіны Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі Амерыкі
  • Беларусь і міжнародныя арганізацыі

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне дыпламатыі, міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца знешнепалітычнай дзейнасцю Беларусі.

Карысныя спасылкі

Інфармацыйныя цэнтры міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам