ГалоўнаяНавіныЛітаратурныя гульні, тэсты

Прапануем тэст па аповесці Змітрака Бядулі “Салавей”

2 Вер 2021

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка алічбоўвае кнігі маладнякоўцаў. У межах святкавання 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі плануецца алічбоўка ўсіх яго першых выданняў. Асноўная частка кніг ужо размешчана анлайн. На чарзе аповесць “Салавей”, выдадзеная Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у 1929 годзе.

Літаратурныя гульні, тэсты

“Рабінзон Круза” ў перакладзе Янкі Станкевіча: прайдзі тэст

25 Май 2021

Сёлета адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння беларускага гісторыка і мовазнаўца Янкі Станкевіча. Прапануем пагрузіцца ў яго пераклад на беларускую мову “Рабінзона Круза” і прайсці тэст.

Літаратурныя гульні, тэсты

#BelBookChallenge: зборнік паэзіі, які складаецца з верлібраў (тэст)

17 Лют 2021

Па заданні чэленджа наступнай тэмай абвешчаны “Зборнік верлібраў”, а вы... зусім не фанат? Не ваш жанр, занадта складана ці проста не хапае рытму? А можа вы любіце верлібры, але не можаце вызначыцца з аўтарам? Захоўвайце спакой: мы падрыхтавалі ўнікальны тэст.

Літаратурныя гульні, тэсты

14 цікавых фактаў пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі

16 Чэр 2020

16  чэрвеня  Нацыянальная  бібліятэка  Беларусі адзначае  свой пераезд у новы будынак на праспекце Незалежнасці, 116. На сёння гэта – адзін з характэрных маркераў гарадскога ландшафту Мінска, яркі і запамінальны.Ці добра вы знаёмыя з “дыяментам” Нацыянальнай бібліятэкі? Мы распрацавалі невялікі тэст. Адкажыце на 14 нескладаных пытанняў і праверце сябе!

Літаратурныя гульні, тэсты

Беларускія песні на эмодзі: угадай мелодыю

2 Сне 2019

Гісторыя пісьменнасці пачыналася за 5 тысячагоддзяў да нашай эры з наскальнага жывапісу і пісьма малюнкамі (піктаграмамі). І вось своеасаблівым рэхам тых часоў у ХХІ стагоддзі ўзнікла мова ідэаграм і смайлікаў – эмодзі.

Літаратурныя гульні, тэсты

Літаратурны тэст

2 Вер 2019

Наша літаратура багатая на яркія персанажы. З некаторымі з іх мы знаёмімся яшчэ ў школе. Да Дня ведаў прапануем вам тэст, які дапаможа праверыць, наколькі ўважлівымі вы былі на ўроках беларускай літаратуры.

Літаратурныя гульні, тэсты

Гульня да Дня паэзіі

21 Сак 2019

Куды завяшчаў вяртацца Рыгор Барадулін? З чаго, па словах Максіма Танка, створана родная мова? За што Якуб Колас любіў родныя мясціны? Прапануем праверыць, што засталося ў памяці ад школьных заняткаў па беларускай літаратуры.

Літаратурныя гульні, тэсты

Класікі-выкладчыкі: пра што можна было даведацца з лекцый сусветна вядомых пісьменнікаў

5 Сак 2019

Каго можна сустрэць часцей – вучонага, які стаў знакамітым пісьменнікам, ці класіка літаратуры, які чытае лекцыі па філасофіі? Так ці інакш, дакладна вядома адно: за ўніверсітэцкай кафедрай аказваліся многія майстры слова. Прапануем прайсці тэст і даведацца, чаму вучылі студэнтаў сусветна вядомыя пісьменнікі пачынаючы з XIX стагоддзя.

Літаратурныя гульні, тэсты

“Хачу не адвакатам быць або суддзёй, а літаратарам”: тэст да Дня студэнта

25 Сту 2019

Беларускія пісьменнікі таксама былі студэнтамі, але не заўсёды іх творчы шлях пачынаўся з філалагічных і журналісцкіх факультэтаў. Ці пазнаеце вы зорак беларускай класічнай і сучаснай літаратуры па іх нечаканых спецыяльнасцях, набытых у час студэнцтва?

Літаратурныя гульні, тэсты

Дзіцячыя пісьменнікі, якія рэабілітавалі свіней

3 Сту 2019

Яны досыць наслядзілі ў сусветнай літаратуры – пачынаючы з кніжак па кулінарыі да твораў класікаў. Калі аўтару трэба адлюстраваць ненасытнасць, эгаізм, неахайнасць і невуцтва, ён абавязкова ўспомніць пра іх. Адны толькі дзеці, такія спагадлівыя і уразлівыя, заўсёды перажываюць, шкадуюць і захапляюцца вясёлым норавам, удаласцю і адвагай гэтых персанажаў.

Літаратурныя гульні, тэсты

“Продлись, продлись очарованье”: літаратурная гульня да 215-годдзя з дня нараджэння Ф.І. Цютчава

21 Сне 2018

Сапраўднай жамчужынай творчасці Фёдара Іванавіча Цютчава стаўся верш “Умом Россию не понять...”. А ці памятаеце вы іншыя, вядомыя не толькі па школьнай праграме творы класіка?

Літаратурныя гульні, тэсты

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19 Кра 2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Бібліятэкарам