ГалоўнаяНавіныЛітаратурныя гульні, тэсты
ЮНЕСКА і Беларусь: 65 гадоў паспяховага супрацоўніцтва
Твой дом – Брагін

Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны

Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны
Іншыя навіны

5 мая спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння кампазітара, дырыжора і педагога Станіслава Манюшкі (1819–1872), жыццё і лёс якога непарыўна звязаны з беларускай зямлёй.

Да юбілейнай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”. Запрашаем усіх зацікаўленых азнаёміцца з ім, а затым праверыць свае веды пра жыццё і творчасць славутага кампазітара.

Правілы простыя. Выберыце правільны, на вашу думку, адказ і праверце сябе, клікнуўшы па карцінцы. У канцы можна падсумаваць вынікі.

1.

Якая музыка гучыць фонам на
галоўнай старонцы праекта
"Станіслаў Манюшка.
Музычны рамантык
з Міншчыны"?

Арыя з курантамі з оперы “Страшны двор”

a) Арыя камісара Банавентуры Выкрутача з оперы “Сялянка”
б) Сімфанічная ўверцюра “Байка”
в) Арыя з курантамі з оперы “Страшны двор”
2.

Паэт, да вершаў якога найбольш
часта звяртаўся С. Манюшка
для стварэння тэкстаў песень:

Ян Чачот

a) Адам Міцкевіч
б) Ян Чачот
в) Уладзіслаў Сыракомля
3.

Назва зборніка
песень Манюшкі:

“Хатні спеўнік”

a) “Сольны спеўнік”
б) “Калядны спеўнік”
в) “Хатні спеўнік”
4.

На стварэнне якой оперы
натхніла кампазітара
легенда пра Смілавіцкі
замак?

"Страшны двор"

a) “Графіня”
б) "Галька"
в) "Страшны двор"
5.

З пастаноўкі гэтага твора
мастацтвазнаўцы вядуць
летазлічэнне беларускага
прафесійнага тэатра.
Які гэта твор?

“Сялянка”

a) “Сялянка”
б) “Verbum Nobile”
в) “Латарэя”
6.

Самая вядомая опера
С. Манюшкі:

“Галька”

a) “Парыя”
б) “Галька”
в) “Латарэя”
7.

Твор В. Дуніна-Марцінкевіча,
які лёг у аснову оперы
С. Манюшкі:

“ Чароўная вада”

a) “Пінская шляхта”
б) “Люцынка, або Шведы на Літве”
в) “ Чароўная вада”
8.

Назва фестывалю,
які праходзіць у гонар
С. Манюшкі:

“Убельская ластаўка”

a) “Убельская ластаўка”
б) “Смілавіцкі салавей”
в) “Чэрвеньскі шпак”
9.

На якой плошчы ў Мінску
знаходзіцца помнік
С. Манюшку?

плошча Свабоды

a) Кастрычніцкая плошча
б) плошча Свабоды
в) Юбілейная плошча
10.

У якіх гарадах Беларусі
ёсць вуліцы, названыя
ў гонар С. Манюшкі?

у Мінску і Гродна

a) у Брэсце і Гомелі
б) у Віцебску і Магілёве
в) у Мінску і Гродна


Падлічыце колькасць правільных адказаў:

  • ад 1 да 4 правільных адказаў. Не хвалюйцеся! У вас ёсць выдатная магчымасць пазнаёміцца з праектам “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, дзе вы знойдзеце адказы на ўсе пытанні. Поспехаў вам!
  • ад 5 да 7 правільных адказаў. Вы даволі добра засвоілі творчасць Станіслава Манюшкі, але для больш дасканалых ведаў можна яшчэ раз прагледзець асобныя раздзелы праекта і прайсці тэст больш паспяхова. У вас усё атрымаецца!
  • ад 8 да 10 правільных адказаў. Віншуем вас! Вы добра ведаеце творчасць Станіслава Манюшкі і музычную культуру нашай краіны!

Дзякуем за ўдзел і адказы!

Тэст падрыхтаваны інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам