ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Снежнае лета
Зімовыя ўзоры

Адкрылася выстаўка “Тадэвуш RE:turn”

Адкрылася выстаўка “Тадэвуш RE:turn”
Іншыя навіны

15 студзеня прайшло адкрыццё выстаўкі “Тадэвуш RE:turn”, прысвечанай 275-й гадавіне з дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана.


Праект “Тадэвуш RE:turn” закліканы нагадаць і папулярызаваць забытае імя вялікага сына беларускай зямлі. Цяпер для гэтага створана нават арт-супольнасць імя Тадэвуша Рэйтана.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з творамі сучасных беларускіх мастакоў (графічны рад А. Родзіна, Д. Юркевіча, Р. Сітніцы, Н. Шапавалавай і інш.), а таксама з рэпрадукцыямі малюнкаў Тадэвуша Рэйтана, створаных папярэднікамі – мастакамі XVIII–XX стст. (Ф. Смуглевічам, Л. Горвартам і інш.).

Акрамя таго, тут можна ўбачыць нямала літаратурных твораў, прысвечаных Рэйтану, якія захоўваюцца ў прыватных калекцыях і ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Запрашаем наведвальнікаў бібліятэкі на прагляд выстаўкі “Тадэвуш RE:turn”, размешчанай ў галерэях “Лабірынт” і “Атрыум” (3-ці паверх).

   

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам