ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Вільнюс. Фатаграфіі старога горада
Удзел бібліятэкі ў XIV ММКВК "Кнігі Беларусі"

Адкрыццё Дзён грэчаскай культуры

Адкрыццё Дзён грэчаскай культуры
Іншыя навіны

15 лютага 2007 года адбылося адкрыццё Дзён грэчаскай культуры


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускае грамадскае аб’яднанне грэкаў “Пелапанес” і Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур.

Дні грэчаскай культуры, якія праводзяцца Беларускім грамадскім аб’яднаннем грэкаў “Пелапанес”, сталі традыцыйным культурным мерапрыемствам Беларусі і праводзяцца ў пяты раз. У рамках мерапрыемства праходзяць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, выстаўка карцін мастакоў Ірыны Гілеп і Паўла Дзімітрыядзі, а таксама фотавыстаўка.

Беларускае грамадскае аб’яднанне грэкаў “Пелапанес” перадало ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падборку са 100 кніг.

На мерапрыемстве выступілі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Гедройц У.К., дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Матульскі Р.С., Старшыня Савета БГАГ “Пелапанес”Дзяльянаў Р.Н. і іншыя афіцыйныя асобы.

Мерапрыемства завяршылася выступленнем танцавальнага калектыву “Вясна” Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў і лаўрэата трох усебеларускіх фестываляў нацыянальных культур Арцёма Ахпаша.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам