ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Беларусь – Латвія: дыялогі гісторыі, навукі і культуры
Новая ААН для новага стагоддзя

Адкрыццё ІІI Міжнароднага фестывалю пейзажа

Іншыя навіны

30 кастрычніка 2008 года а 17-й гадзіне ў галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ІІI Міжнароднага фестывалю пейзажа, прысвечанага В. Цвірку.


Пейзажны жанр – адзін з самых традыцыйных, дэмакратычных, папулярных і зразумелых кожнаму, нават непадрыхтаванаму гледачу. Па-мастацку трапяткія, адухоўленыя і сагрэтыя сэрцам пейзажы сапраўдных майстроў ніколі не заменяць самыя новыя тэхналогіі і артпрактыкі. Тым не менш, нават гэты жанр развіваецца, набывае новае гучанне і пластычнае вырашэнне ў розных тэхніках жывапісу, графікі, фатаграфіі, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У гэтым можна ўпэўніцца, наведаўшы выстаўку, якая стала ўжо добрай традыцыяй, - ІІІ Міжнародны фестываль пейзажа, прысвечаны выдатнаму майстру, народнаму мастаку Беларусі (1963 г.), лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР (1967 г.) Віталю Цвірку.

У фестывалі побач з беларускімі творцамі традыцыйна прымуць удзел мастакі з розных краін – Расіі, Украіны, Літвы, Нарвегіі, Арменіі, Сербіі.

Вернісаж адбудзецца ў мастацкай галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Выстаўка працягнецца да снежня.

Навіны
Бібліятэкарам