ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Заглянуўшы ў душу стагоддзяў
Мастак жыцця

Адкрыццё IV Міжнароднага фестывалю пейзажа

Адкрыццё IV Міжнароднага фестывалю пейзажа
Іншыя навіны

19 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё IV Міжнароднага фестывалю пейзажа, прысвечанага Віталю Цвірку.


Пейзажы знакамітага беларускага майстра, народнага мастака Віталя Цвіркі адрозніваюцца незвычайнай віртуознасцю, своеасаблівым мастацкім бачаннем. Яго творы сталі этапнымі для беларускага мастацтва, таму яго іменем названы Міжнародны фестываль пейзажу, які праводзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ўжо ў чацвёрты раз.

Фестываль закліканы раскрыць новыя перспектывы жанру, яго патэнцыял, здольнасць увесь час абнаўляцца, адкрываць магчымасці для пошуку і эксперыментаў.

У экспазіцыі свае работы прадставяць акварэлісты, жывапісцы, майстры фотамастацтва і графікі. На вернісажы будзе дэманстравацца дакументальны фільм пра народнага мастака, уступнае слова скажуць паслядоўнікі вялікага майстра.

Выстаўка ладзіцца ў галерэях “Ракурс” і “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 11 лютага 2010 г.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-28-23.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам