30 Кра 2019
30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя выставачнага праекта “Беларусь спартыўная”.
30 Кра 2019
30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя выставачнага праекта “Беларусь спартыўная”.
30 Кра 2019
Напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў у электронных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пашырана інфармацыя пра беларускіх спартсменаў і трэнераў, чэмпіёнаў і прызёраў Алімпіяд, чэмпіянатаў свету, Еўропы і іншых міжнародных спаборніцтваў. Спартыўная тэматыка шырока прадстаўлена і ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”.
30 Кра 2019
Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала віртуальны праект “II Еўрапейскія гульні: 15 яркіх акцэнтаў”, які знаёміць чытачоў з гісторыяй развіцця сусветнага і беларускага спорту, выбітнымі трэнерамі і спартсменамі, якія праславілі Рэспубліку Беларусь.
30 Кра 2019
Да сістэмы зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі далучыўся Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Мінскай вобласці (РЗЭК).
30 Кра 2019
Выйшаў друкам 2-гі нумар часопіса “Бібліятэчны свет” за гэты год.
30 Кра 2019
29 красавіка ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэцы сярэдняй школы № 204 г. Мінска перадалі ў дар больш за 800 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры.
30 Кра 2019
Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Спорт. Складальнікі перамог” адкрыта ў межах выставачнага праекта “Беларусь спартыўная”, прымеркаванага да ІІ Еўрапейскіх гульняў.
30 Кра 2019
30 красавіка ў 17:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Маўчанне Яўгеніі Пфляўмбаўм, альбо Ці варта слухацца мужчын», якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта «Амазонкі беларускай паэзіі».
29 Кра 2019
5 мая 2019 г. музычная грамадскасць усяго свету, а таксама аматары гісторыі і культуры Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, многіх іншых краін свету будуць адзначаць знамянальную дату: 200-годдзе з дня нараджэння выдатнага кампазітара, дырыжора, музычна-грамадскага дзеяча Станіслава Манюшкі (1819–1872).
29 Кра 2019
24 красавіка адбылося пасяджэнне Ваенна-навуковага таварыства (ВНТ) пры Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у якім прыняў удзел супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
26 Кра 2019
25 красавіка на факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбылася прэзентацыя інфармацыйнага рэсурсу “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
26 Кра 2019
25 красавіка адбылася мультымедыйная лекцыя-прэзентацыя “Фартэпіяна – інструмент, на якім можна выканаць усё...”, арганізаваная ў рамках сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
26 Кра 2019
25 красавіка адбылося чарговае мерапрыемства праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які ладзіць на працягу 2019–2023 гг. Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя Усебеларускага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.
26 Кра 2019
Сучаснай літаратуры наканавана безліч выпрабаванняў. Прайшоўшы праз постмадэрнізм, які кажа, што ўсё ўжо напісана і ўсе ідэі і сюжэты безнадзейна вычарпаныя, перажыўшы «смерць аўтара», якая разняволіла чытача рабіць з мастацкім тэкстам усё, што заўгодна, і прыйшоўшы, нарэшце, у эпоху неверагодна раздзьмутай інфармацыйнай прасторы і змяншэння цікавасці да друкаваных выданняў, літаратура дагэтуль трымае ўдар. Але патрабаванні да яе значна выраслі.
25 Кра 2019
24 красавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Велікодны падарунак”.
25 Кра 2019
Па-матыльковаму лёгкія, ясенінска-эпігонскія вершы пра заходы і ўсходы сонца, пра радасць маладосці складаў юны паэт, прызнаваўся ў любові да вёскі. Але найбольш цікавае, створанае Валерыем Мараковым, прыпадае на першую хвалю рэпрэсій.
25 Кра 2019
З 25 красавіка па 16 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Пісьменнік і чалавек шчодрага сэрца”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння І.Д. Гурскага.
24 Кра 2019
24 красавіка ў бібліятэцы прайшоў творчы вечар “Музыкай святой тут поўніцца душа...”, прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.
24 Кра 2019
24–25 красавіка ва Ургенчы (Узбекістан) праходзіць XIII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2019: Інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”, у якой прымае ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
24 Кра 2019
24 красавіка ў бібліятэцы пройдзе творчы вечар “Музыкай святой тут поўніцца душа”, прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.
29 Ліс 2024
29 Ліс 2024
28 Ліс 2024
На занятках можна навучыцца правільнаму афармленню бібліяграфічных спісаў літаратуры да навуковых работ (дысертацый, дыпломных і курсавых работ, рэфератаў і інш.).
27 Ліс 2024