ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прыманне сябе: як паводзіць сябе з навакольным светам?
Вынікі II Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва "Terra Nova"

Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”

Адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”
Іншыя навіны

23 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”.


Арганізатары выстаўкі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў. Выстаўка ладзіцца ў рамках праекта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Зямля пад белымі крыламі”, які пачаўся 3 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і будзе доўжыцца да 15 снежня.

Галоўная мэта праекта – вызначыць дзяржаўную палітыку ў сферы выяўленчага мастацтва.

У новым “Арт-кроку” возьмуць удзел каля 50 мастакоў Беларусі. Сярод іх вядомыя мастакі, імёны якіх ужо добра знаёмыя беларускаму гледачу – Васіль Касцючэнка, Сяргей Малішэўскі, Зміцер Сурыновіч, Алесь Забаўчык, Уладзімір Кожух, Аляксандр Ксяндзоў, Фёдар Ястраб, Уладзімір Рынкевіч, а таксама тыя, хто толькі пачынае свой творчы шлях.

Работы будуць дэманстравацца адразу ў трох галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (“Лабірынт”, “Атрыум” і “Ракурс”).

Выстаўка будзе доўжыцца да 15 студзеня 2011 г.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-28-23.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам