ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адкрыццё доступу да базы даных “Беларусь у асобах і падзеях”
Мастацтва аўтсайдэраў

Адкрыццё выстаўкі італьянскай графікі

Адкрыццё выстаўкі італьянскай графікі
Іншыя навіны

30 ліпеня 2009 года а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі італьянскай графікі.


Выстаўка твораў італьянскай графікі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – падзея значная і змястоўная.

Беларускі глядач сустрэнецца з ужо знаёмымі мастакамі – удзельнікамі І Мінскага міжнароднага біенале сучаснага жывапісу «COLORFEST» Эмануэлем Вентані і Рафаэлем дэ Роза.

Акрамя таго, выстаўка пазнаёміць гледачоў з графікай Рыкарда Бенвенуцы, творчасць якога надзвычай папулярная ў Італіі. Важнай часткай экспазіцыі стане італьянская графічная класіка ХХ стагоддзя – «Прасторавая кампазіцыя» вядомага футурыстычнага скульптара Энрыка Мастраяні і літаграфіі мастака-наватара Джорджыа дэ Кірыка, творы якога ў Беларусі экспануюцца ўпершыню.

Госці змогуць пазнаёміцца з тэматычнымі і абстрактнымі кампазіцыямі, партрэтамі і краявідамі.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам