ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Без разгубленасці і мітусні
У Мінску прайшла абласная нарада дырэктараў сетак публічных бібліятэк

Акваканцэпт: адкрылася выстаўка мастакоў-акварэлістаў

Акваканцэпт: адкрылася выстаўка мастакоў-акварэлістаў
Іншыя навіны

14 сакавіка ў бібліятэцы адкрылася выстаўка “Акваканцэпт”.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, арт-студыя “Аквавір”, Беларускі саюз мастакоў і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Леанід Хобатаў, акварэліст, мастацтвазнаўца, кіраўнік арт-студыі “Аквавір” Уладзімір Рынкевіч, мастацтвазнаўца, мастацкі крытык, куратар і галерыст Мікалай Паграноўскі і кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Флікоп-Світа.

У экспазіцыі прадстаўлены творы прафесійных мастакоў і аматараў, незалежна ад іх рангу і ўдзелу ў грамадскіх арганізацыях і творчых аб’яднаннях. У сваіх работах майстры пераасэнсавалі гармонію навакольнага свету і матэрыялізавалі аўтарскую задумку спецыфічнымі сродкамі акварэлі ў розных тэматычных і стылістычных напрамках.

Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 15 мая 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 81 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам