ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Cустрэча з лаўрэатамі прэмій Прэзідэнта
Веліч рускага пейзажа

Арт-крок – 2012

Арт-крок – 2012
Іншыя навіны

24 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай мастацкай выстаўкі “Арт-крок”.


10-я юбілейная выстаўка “Арт-крок” грамадскага аб’яднання “Міжнародная гільдыя жывапісцаў” прадоўжыла выставачны перыяд 2012 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, распачаты фотавыстаўкай Г. Падбароднікава “Фарбы Венецыі”.

У новым “Арт-кроку – 2012” узялі ўдзел каля 50 беларускіх мастакоў. Сярод іх – Уладзімір Кожух, Васіль Касцючэнка, Анатоль Бараноўскі, Зміцер Сурыновіч, Алесь Забаўчык, Генадзь Драздоў, Фёдар Ястраб, Уладзімір Рынкевіч і іншыя.

Гасцей творчымі выступленнямі парадавалі салісты эстрадна-тэатральнай студыі “Апельсін” – Марыя-Луіза Ляшчынская і Дарэна Ігнаценка.

Творы будуць экспанавацца да 24 лютага 2012 года ў дзвюх галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Лабірынт” і “Ракурс”.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-28-23.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам