ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адкрыты доступ да ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка”
Адкрыццё Х Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Арт-крок – 2014

Арт-крок – 2014
Іншыя навіны

15 красавіка ў галерэі “Лабірынт” прайшло ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”.


Правядзенне выстаўкі “Арт-крок” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стала добрай традыцыяй: тут яна ладзіцца ўжо ў дзявяты раз. Пра гісторыю стварэння праекта і яго развіццё расказала гасцям пад час урачыстасці першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава. Яна павіншавала ўдзельнікаў з адкрыццём выстаўкі і адзначыла, што экспазіцыя выклікае ў яе як гледача неймаверную колькасць прыемных эмоцый.

Выстаўка размясцілася ў галерэях “Ракурс” і “Лабірынт” на другім і трэцім паверхах бібліятэкі. Акрамя традыцыйнага ўдзелу членаў Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, сёлета ў “Арт-кроку” ўдзельнічаюць члены Саюза мастакоў Беларусі, спецыяльна запрошаны мастакі і фотамастакі, якія прадстаўляюць на суд свае работы, выкананыя ў 2013 і 2014 гадах. Такі падыход дае магчымасць самага непасрэднага знаёмства з жывым творчым працэсам і дазваляе прасачыць развіццё найноўшых мастацкіх тэндэнцый, што цікава як аматарам і знаўцам мастацтва, так і шырокаму колу гледачоў.

“Ужо шмат гадоў я назіраю за гэтым праектам і заўсёды бачу крок да нейкіх новых вяршыняў мастацтва. Гляджу на творы вядомых мне мастакоў і нібы зноў адкрываю для сябе іх творчасць”, – адзначыла пад час мерапрыемства мастацкі крытык Ларыса Фінкельштэйн.

У выстаўцы прымаюць удзел каля 30 беларускіх творцаў. Сярод іх ёсць і тыя, хто яшчэ толькі пачынае свой творчы шлях, і мастакі, імёны якіх добра вядомы беларускаму гледачу. Гэта Зміцер Сурыновіч, Алесь Забаўчык, Уладзімір Кожух, Мікалай Бушчык, Уладзімір Рынкевіч, Андрэй Плясанаў, Вадзім Качан, Віктар Суглоб і іншыя.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам