ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Запрашаем далучыцца да анлайн-прэзентацыі даследавання Берасцейскай Бібліі
24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы

“Арт-Мінск 2020” у Нацыянальнай бібліятэцы

“Арт-Мінск 2020” у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

24 лістапада ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў межах фестывалю мастацтва “Арт-Мінск 2020” пачала работу аднайменная мастацкая выстаўка.

З прывітальнымі словамі да прысутных і ўдзельнікаў выстаўкі звярнулася першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Далгаполава.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Наталля Шаранговіч і намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” па творчай рабоце Андрэй Басалыга.

Бібліятэка ўжо трэці раз далучаецца да фестывалю мастацтва. Як і ў мінулыя гады “Арт-Мінск” аб’ядноўвае некалькі выставачных пляцовак Мінска ў розных частках горада, на некаторы час ператвараючы іх у адну вялікую і яскравую прастору.

У гэтым годзе ў Палацы мастацтва падчас адкрыцця фестывалю “Арт-Мінск” пачалі працаваць яшчэ два яркія праекты, аб’яднаныя арт-фестывалем: I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў “VIVAT VITA” і выставачны праект “Графіка года”.

Арганізатары праектаў – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў, Рэспубліканская мастацкая галерэя “Палац мастацтва”, Цэнтр выяўленчага і медыямастацтва “Новая культурная ініцыятыва” пры падтрымцы ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”.

А наведвальнікаў галерэі “Панарама” чакаюць лепшыя і найбольш арыгінальныя творы вядомых майстроў Мінска і іншых гарадоў Беларусі ў разнастайных напрамках, жанрах і тэхніцы.

Запрашаем атрымаць асалоду ад мастацтва ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх).


Выстаўка “Арт-Мінск 2020” будзе доўжыцца да 11 студзеня 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Па рашэнні Мінгарвыканкама № 1069 масавыя мерапрыемствы рэкамендуецца наведваць толькі ў масках і іншых індывідуальных сродках абароны.
Пераканаўча просім наведвальнікаў прыходзіць на выстаўку ў масках!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам