ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Беларускія легенды ў кітайскім прачытанні
Прывесці ў рух энергію сумлення (+відэа)

“Арт-Мінск 2021” у Нацыянальнай бібліятэцы

“Арт-Мінск 2021” у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

21 верасня ў галерэі “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў межах фестывалю мастацтва “Арт-Мінск 2021” пачала работу аднайменная мастацкая выстаўка.

Бібліятэка ў чацвёрты раз далучылася да фестывалю мастацтва. Як і ў мінулыя гады, “Арт-Мінск” аб’яднаў некалькі выставачных пляцовак у розных частках горада, на некаторы час ператвараючы іх у адну вялікую і яскравую прастору.

Насычаная экспазіцыя ў Нацыянальнай бібліятэцы прадставіла лепшыя і найбольш арыгінальныя творы са скарбонкі сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва. Госці выстаўкі пазнаёміліся з работамі мастакоў розных пакаленняў і светапоглядаў, аб’яднаных выяўленчай энергіяй і выканальніцкім талентам.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, намеснік старшыні па творчай рабоце грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз мастакоў", мастак-графік Андрэй Басалыга, першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Наталля Шаранговіч і дырэктар Цэнтра выяўленчага і медыямастацтва “Новая культурная ініцыятыва” Аляксандр Зіменка.

Art-Minsk-2.jpg

Арганізатарамі і партнёрамі выстаўкі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі саюз мастакоў, Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва).

Запрашаем атрымаць асалоду ад мастацтва ў галерэю “Атрыум” (3-ці паверх).


Выстаўка будзе працаваць да 24 кастрычніка 2021 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

На вернісаж уваход вольны. У астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам