ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Са святам Перамогі!
Прэзентацыя экскурсіі з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”

“Арт-Мінск” крочыць па сталіцы! Дайшоў і да “алмаза”

“Арт-Мінск” крочыць па сталіцы! Дайшоў і да “алмаза”
Іншыя навіны

4 мая ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) у межах Міжнароднага фестывалю сучаснага мастацтва адкрылася выстаўка “Арт-Мінск – 2018”.

Маштабны фестываль “Арт-Мінск” аб’яднаў найбуйнейшыя выставачныя пляцоўкі сталіцы адзінай мэтай – падарыць яе жыхарам і гасцям асалоду ад мастацтва. У праекце прымаюць удзел 18 мінскіх культурных устаноў, у тым ліку і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Сваё жаданне ўдзельнічаць выказалі як новыя, так і сталыя культурныя інстытуцыі сталіцы: Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва), Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, мастацкая галерэя “БелАрт”, галерэі “Ў”, A&V, “ДК”, “Арт-Порт”, Blique, “Прадмесце” і інш. Так, на адзін месяц горад ператварыўся ў велізарную галерэю з бясконцым мноствам разнапланавых работ беларускіх і замежных майстроў – ад эпатажных і мудрагелістых да рэалістычных і стрыманых. Увогуле, на любы густ.

Колькасць заявак на ўдзел у фестывалі перавысіла 800 анкет. На выстаўцы прадстаўлены тыя працы, якія прайшлі папярэдні адбор.

Насычаная экспазіцыя ў галерэі бібліятэкі прапануе ўвазе наведвальнікаў работы вядомых майстроў розных пакаленняў і з розных гарадоў Беларусі. Прадстаўлены работы жывапісцаў Мікалая Кірэева, Алены Бараноўскай, Анатоля Отчыка. Экспануюцца тонкія каларысты, якія працуюць у жанры нацюрморта, Сямён Дамарад і Марыя Ісаёнак; лірычны ў сваіх камерных сюжэтах Сяргей Пісарэнка і эфектны Алег Усціновіч; дэкаратыўныя і тэхнічныя Маргарыта і Уладзімір Голубевы.

Мастакі з Віцебска Галіна Васільева і Віктар Нікалаеў сваімі працамі нагадаюць пра традыцыі горада, які шырока вядомы ў сусветнай культурнай гісторыі як “віцебская школа”.

Маладое пакаленне ў беларускім мастацтве прадстаўлена такімі постацямі, як Павел Ксяндзоў, Антон Радзівонаў, Вікторыя Савянкова, Наталля Шкраба, Юрый Пеўнеў. Яны ўжо паспелі запомніцца гледачам па ўдзеле ў шматлікіх выставачных праектах, такіх як “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам”. Іх працы вылучаюцца не толькі тэхнічным майстэрствам, але і арыгінальным, часта парадаксальным аўтарскім поглядам. Сярод маладых мастакоў нельга не згадаць і такіх прадаўжальнікаў рэалістычнай традыцыі ў сваёй маляўнічай творчасці, як Антон Вырва, Міхаіл Крот, Дар'я Сумарава-Копач. Графіка прадстаўлена фарматнымі акварэльнымі працамі Любові Абрамавай і камернымі афортамі Марыны Жвірблі.

Сярод скульптурных работ вылучаюцца віртуозная ў тэхнічным выкананні бронза ад Паўла Лука, а таксама дробная пластыка ад Сяргея Аганава – аўтара манументальных кампазіцый на гістарычную тэму, якія ўпрыгожваюць вуліцы і плошчы Мінска.

Распачаўся вернісаж з прывітальных слоў першага намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алены Далгаполавай. У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел дырэктар Рэспубліканскай мастацкай галерэі Аляксандр Зінкевіч і дырэктар Цэнтра выяўленчага і медыямастацтва “Новая культурная ініцыятыва”, куратар карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка і праекта “Арт-Беларусь” Аляксандр Зіменка.

Далучыцца да фестывалю “Арт-Мінск” і пазнаёміцца з экспазіцыяй у Нацыянальнай бібліятэцы запрашаем да 20 мая 2018 года.
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам