ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“Бібліяноч-2015” у Навуковай бібліятэцы БНТУ
Удзел бібліятэкі ў адкрыцці “ТІБО-2015”

Азербайджан вачамі беларускай мастачкі

Азербайджан вачамі беларускай мастачкі
Іншыя навіны

23 красавіка ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Марыны Эльяшэвіч “Азербайджан вачамі беларускай мастачкі”.


Мастацкія работы, прадстаўленыя на выстаўцы, перадаюць духоўнае багацце, прыгажосць, шчодрасць нацыянальнага характару азербайджанцаў. Сярод іх вялікая ўвага надаецца выявам дзяўчат і жанчын, якія трапятліва захоўваюць нацыянальныя традыцыі ў адзенні, любяць прыроду сваёй радзімы, яе песні і танцы, умеюць працаваць і адпачываць. Выявы сучасніц дапаўняюць цудоўныя гераіні з найпапулярнейшай казачнай гісторыі “Тысяча і адна ноч”. Гэта невычэрпная тэма таксама падтрымліваецца малюнкамі беларускіх дзяўчат, што дазваляе паказаць блізкасць, тонкае падабенства агульных рыс сапраўднай жаночай прыгажосці, якая заключаецца ў духоўнай чысціні і ўзвышанасці пачуццяў.

З вялікім натхненнем Марына Эльяшэвіч перадае непаўторныя абрысы сусветна вядомых помнікаў азербайджанскай архітэктуры розных стагоддзяў. Яны з'яўляюцца сапраўднай візітнай карткай дружалюбнай краіны.

У жанры нацюрморта адлюстроўваецца багацце колераў і пладоў азербайджанскай зямлі: хурма, вінаград, гранаты, цвіценне пладовых дрэў, ружы, гваздзікі, кветкі гор і далін.

У стварэнні сваіх работ аўтар выкарыстоўвае тэхніку далёкаўсходняга жывапісу на рысавай паперы пры дапамозе спецыяльных пэндзляў рознага памеру, кітайскай тушы і мінеральных фарбаў.

Творы, прадстаўленыя на выстаўцы “Азербайджан вачамі беларускай мастачкі”, вылучаюцца асаблівай яркасцю і свежасцю пачуццяў, гарачым жаданнем падзяліцца сваімі азербайджанскімі ўражаннямі і адкрыццямі з гледачамі.

Гэта змястоўная і займальная выстаўка спрыяе міжнароднаму дыялогу культур паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь, у аснове якога – вялікая дружба, якая склалася на працягу стагоддзяў паміж нашымі народамі.

Выстаўка будзе працаваць да 27 мая.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам